Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

Ад усяго сэрца віншую вас з Днём Перамогі! Гэта свята стала сімвалам доблесці і мужнасці, ахвярнасці і сілы духу нашага народа. Дзякуючы згуртаванасці мільёнаў савецкіх людзей быў разгромлены самы магутны ў гісторыі агрэсар – гітлераўская Германія.

Фашысцкія акупанты прынеслі на беларускую зямлю неймаверныя нягоды і беды. Яны знішчылі амаль трэць насельніцтва, разрабавалі і ператварылі ў руіны гарады і вёскі, вывезлі многія культурныя каштоўнасці. На святую барацьбу з нацыстамі падняліся і стары і малы.

Вялікі ўклад у разгром фашызму ўнесла і Мінская вобласць. Яе сыны і дочкі змагаліся з ворагам на ўсіх франтах, у складзе партызанскіх атрадаў і падпольных груп. За стойкасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш за 80 ураджэнцаў і жыхароў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Многія – пасмяротна.

Мы ніколі не забудзем тых, хто адстаяў для нас свабоду і незалежнасць, падняў скалечаную краіну з попелу. Нізкі ім паклон. Абавязак цяперашняга пакалення – быць вартымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Няхай іх подзвіг натхняе нас на новыя працоўныя здзяйсненні дзеля росквіту роднай зямлі.

Са светлым святам вас, дарагія землякі! Міру і шчасця вам!

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Анатоль Міхайлавіч Ісачанка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *