Няхай выхадныя пройдуць бяспечна!

Безопасность и здоровье

Невыкананне правіл пажарнай бяспекі ў быце часта прыводзіць не толькі да пашкоджання маёмасці, але і да гібелі людзей. Самая вялікая колькасць бытавых узгаранняў зафіксавана на аб’ектах прыватнага сектара, дзеадказнасць за выкананне правіл бяспекі ўскладзена на самога ўласніка. Немалаважным фактам з’яўляецца тое, што ў больш чым 40% выпадкаў пажаранебяспечныя сітуацыі ўзнікаюць на фоне злоўжывання алкаголем і курэння ў ложку ў нецвярозым стане. Нямала пажараў узнікае і па прычыне дзіцячых свавольстваў.
Напярэдадні вялікіх выхадных выратавальнікі ў чарговы раз заклікаюць больш адказна выконваць правілы пажарнай бяспекі, быць пільнымі і памятаць, што пажар прасцей прадухіліць, чым патушыць. Не пакідайце дзяцей без нагляду, не курыце ў ложку, выконвайце інструкцыі па эксплуатацыі бытавой і іншай тэхнікі, не карыстайцеся прыборамі з пашкоджанай ізаляцыяй электраправадоў, прытрымлівайцеся правіл пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і карыстанні мангаламі.
У выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па 101 ці 112. Няхай выхадныя пройдуць бяспечна!

Валожынскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *