Абласны дзень перамогi святкавалi ў Жодзiне

Парад ваеннай і прамысловай тэхнікі, праходжанне калон работнікаў розных сфер жыцця Міншчыны, маштабная канцэртная праграма, усемагчымыя атракцыёны, забавы і мноства іншых унікальных відовішчных падзей змаглі пабачыць і раздзяліць веліч свята каля 15 тысяч удзельнікаў абласнога Дня Перамогі. Урачыстасць прайшла 9 мая ў Жодзіне. Ад нашага раёна туды адправілася дэлегацыя ў складзе 48 чалавек на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Мікалаем Анатольевічам АСТРЭЙКАМ.

Афіцыйная частка мерапрыемства, якую адкрыў кіраўнік Міншчыны Анатоль Міхайлавіч Ісачанка, стартавала ў другой палове дня і па традыцыі пачалася з ушанавання памяці тых, хто аддаў самае дарагое дзеля свабоды сваёй Радзімы. Для жодзінцаў сімвалам Перамогі стала Настасся Купрыянава – матуля-патрыётка, пяцёра сыноў якой загінулі на вайне. Да манумента ў яе гонар і былі ўскладзены палымяныя гваздзікі…

Давялося пабачыць і галоўных віноўнікаў урачыстасці – ветэранаў Вялікай Айчыннай. Іх, жывых сведкаў далёкіх  жудасных і гераічных падзей, горача віталі гаспадары зямлі. А разам з імі – і шматлікіх удзельнікаў шэсця-парада. Адкрылі яго вайскоўцы. Увагу ўдзельнікаў свята прыцягнула і ваенная тэхніка – ад баявых машын пяхоты да рэактыўных сістэм залпавага агню. За імі праехалі па вуліцах горада і мірныя механізмы. Жодзіна з’яўляецца радзімай “БЕЛАЗаў”. Вось гэтыя каласальныя грузавікі, курсіруючы калонай, і сталі адной з асабліва запамінальных частак абласнога мерапрыемства.

Услед за тэхнікай пайшлі калоны прадстаўнікоў самых розных грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ГА “Белая Русь”, Беларускага саюза жанчын, Саюзаў журналістаў і пісьменнікаў і многіх-многіх іншых. Завяршыў парад маладзёжны флэшмоб, фіналам якога стала падняцце ў неба гіганцкага дзяржаўнага сцяга з паветраных шарыкаў.

Для тых, хто жадаў відовішчаў, урачыстасці працягваліся на шматлікіх адкрытых пляцоўках. Не пакрыўдзіліся і ахвочыя да “хлеба”: увесь гарадскі парк быў застаўлены палаткамі з пітвом, ежай, а для самых маленькіх – і цацкамі.

Закончыўся абласны Дзень Перамогі яркім, каларытным, да дробязей прадуманым канцэртам з удзелам лепшых калектываў вобласці. Сярод выступоўцаў быў і Народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў. У рамках святкавання жодзінцы, як і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Міншчыны і краіны, паўдзельнічалі ў акцыі “Беларусь памятае”.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Віталя МЫШЛЁНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars