Эстафета Агню II Еўрапейскіх гульняў

«Полымя міру» прадаўжае падарожжа па Еўропе, эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў сталіцы Славеніі Любляне, паведамілі ў фондзе «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка міру. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. Акрамя Славеніі плануецца наведаць Нацыянальныя алімпійскія камітэты Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы.

У Беларусі эстафета пачне свой шлях 12 мая. Факел мультыспартыўнага форуму пабывае ва ўсіх рэгіёнах: у Брэсцкім — 12-17 мая, Гродзенскім — 18-23 мая, Віцебскім — 24-29 мая, Магілёўскім — 30 мая — 4 чэрвеня, Гомельскім — 5-10 чэрвеня, Мінскім — 11-16 чэрвеня.

У Мінску «Полымя міру» сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» — у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў, якімі стануць лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры і мастацтваў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Па матэрыялах БелТА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars