Праверылi эрудыцыю

Нядаўна на базе раённага Цэнтра культуры прайшоў маладзёжны турнір інтэлектуальных гульняў “Што? Дзе? Калі?”. У падзеі прынялі ўдзел 6 каманд па 6 чалавек – прадстаўнікі раённых арганізацый і ўстаноў: маладзёжныя зборныя цэнтральнай раённай бальніцы, Валожынскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, старшакласнікі і настаўнікі Івянецкай сярэдняй школы і вучні гімназіі № 1 г. Валожына. 

Гульня прайшла па добра знаёмых усім правілах: гульцы адказваюць на пытанне, ім даецца хвіліна для калектыўнага абмеркавання. Калі адказ аказваецца дакладным, каманда атрымлівае балы. Асноўная тэматыка турніру – Год малой радзімы. Шэраг пытанняў быў прысвечаны Валожыншчыне, гістарычным каштоўнасцям раёна, турыстычным месцам, знакавым датам. Паспаборнічалі і ў эрудыцыі: знаўцы паказалі веды ў розных галінах – ад гісторыі да геаграфіі. Прайшоў і творчы конкурс, падчас якога ўдзельнікі зрабілі тэматычныя фотаздымкі і прадставілі іх на суд журы.

Галоўны прыз – традыцыйную саву і падзяку – атрымала каманда медыкаў. Другое месца занялі ліцэісты, а трэцяе месца дасталася камандзе з Івянца. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальна.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars