На купанне без эксцэсаў…

Набліжаецца сезон высокіх тэмператур, і грамадзяне будуць праводзіць вольны час на водных аб’ектах горада і раёна. Варта памятаць, што больш бяспечна адпачываць толькі ў спецыяльна адведзеных для купання месцах: там арганізавана дзяжурства выратавальнікаў.

Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 316 ад 18 сакавіка 2019 года адведзены наступныя месцы для купання: зоны адпачынку на рацэ Заходняя Бярэзіна «Жоўты бераг» і «Сакаўшчына», а таксама Валожынскае вадасховішча і «Пагарэлка» ў Івянецкім сельсавеце. У астатніх месцах купанне забаронена.

Забарона выклікана тым, што іншыя акваторыі па розных прычынах з’яўляюцца небяспечнымі. У месцах адпачынку на водных аб’ектах не варта скакаць у ваду з лодак, прычалаў, іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэтаў, плаваць на дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах. Нельга арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тых, хто купаецца, а таксама падаваць ілжывыя сігналы трывогі. Забараняецца пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду!

Не варта таксама забываць, што берагі рэк і вадаёмаў з’яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі і піва. Адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 8 базавых велічынь. Паўторныя аналагічныя дзеянні, учыненыя на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Артыкул 17.3 КоАП абвяшчае, што з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь. А спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы караецца штрафам ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.

Меры па забароне купання ў неўстаноўленых месцах і забароне распівання спіртнога выкліканы тым, што пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах. У 2018 годзе на тэрыторыі нашага раёна зафіксаваны 3 утапленні грамадзян, якія адбыліся ў забароненых для купання месцах.

Алкаголь і адпачынак на вадзе павінны стаць несумяшчальнымі паняццямі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх, не парушайце гэтыя Правілы самі і папярэдзьце знаёмых.

Сяргей Латышаў,

намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars