Адгадайце, чыя?..

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2011 года № 348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх наступнай утылізацыі» з 1 студзеня 2012 года забаронена размяшчэнне неэксплуатуемых транспартных сродкаў па-за ахоўнымі месцамі, за выключэннем двароў і прыдамавых тэрыторый аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў.

Пад невыкарыстоўваемым транспартным сродкам разумеецца тэхніка, на якой адсутнічаюць элементы, прадугледжаныя канструкцыяй (шкло салона, колы, элементы кузава), а таксама ёсць іх дэфармацыя або бачныя знешнія пашкоджанні, пры наяўнасці якіх забараняецца яго ўдзел у дарожным руху. Таксама да гэтай катэгорыі адносяцца транспартныя сродкі, якія не эксплуатуюцца больш за паўгода з дня заканчэння тэрміну тэхагляду і не падтрымліваюцца ў належным стане.

А цяпер па сутнасці. Падчас сумеснага рэйду сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і аддзялення ДАІ РАУС на прыдамавых тэрыторыях у Валожыне выяўлены 15 аўтамабіляў, якія адпавядаюць вышэйназваным крытэрыям.

Уласнікам накіраваны паведамленні, што на працягу 30 каляндарных дзён трэба перамясціць транспартны сродак на ахоўную стаянку, прывесці яго ў належны стан або ўтылізаваць. Калі гэтага гаспадары не зробяць, транспартныя сродкі будуць прымусова перамешчаны на стаянку РУП «Валожынскі жылкамунгас». Уладальнік можа вярнуць сваю машыну, калі на працягу 3 месяцаў са дня змяшчэння яе на стаянку падасць у райвыканкам пісьмовае патрабаванне на вяртанне аўто. Выдаткі, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем неэксплуатуемых аўтамабіляў на стаянку, а таксама выдаткі за захоўванне адрасуюць уласнікам. У выпадку адмовы ад іх кампенсацыі грошы будуць спагнаны ў судовым парадку. Непадачу патрабавання ацэняць як адмову ад права ўласнасці: транспартны сродак будзе прызнаны безгаспадарчым і ўтылізаваны.

Сектар ЖКГ райвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars