Транспарнiкi фiксуюць парушэннi

За студзень-сакавік 2019 года праведзена 18 пазапланавых праверак на прадпрыемствах (з іх 13 – арганізацыі па перавозцы грузаў, 5 – па перавозцы пасажыраў) па даручэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па ўзбуджаных крымінальных справах з-за ДТЗ. Па выніках праведзеных праверак на прадпрыемствах выяўлена 537 парушэнняў, выдадзена 18 прадпісанняў на ліквідацыю. Усе матэрыялы накіраваны ў СК для прыняцця далейшага рашэння.

Сярод характэрных праблем арганізацыі бяспекі перавозак – адсутнасць пастаяннага кантролю за выкананнем службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў па бяспечных аўтаперавозках грузаў, незахаванне ўстаноўленага рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў. Не праводзіцца комплекс мерапрыемстваў для павышэння прафесійнага майстэрства вадзіцеляў, не арганізавана правядзенне службовых расследаванняў, уліку і аналізу ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў аўтамабільных перавозчыкаў, не праводзяцца інструктажы з вадзіцелямі, адсутнічаюць перадрэйсавыя і іншыя абследаванні. У шэрагу арганізацый не плануюцца і не праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне патрабаванняў Правіл дарожнага руху і бяспечнай перавозкі пасажыраў, не даводзіцца да вадзіцеляў інфармацыя аб зменах у ПДР і г. д.

Па выніках пазапланавых праверак арганізацый да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 29 асоб на суму 4477,50 руб.

Алег Якшэвіч,

намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі

па Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars