Пропуск на прылавак — якасць

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нядаўна наведалі аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу і пракантралявалі, наколькі там прытрымліваюцца санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

У гэтым годзе маніторынг ахапіў 105 прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, гандлёвых месцаў на рынках, прыдарожнага сэрвісу, і на кожным з іх выяўлены парушэнні. Найбольш тыповымі з’яўляюцца наступныя: несвоечасовае правядзенне ўборкі прылеглых тэрыторый, парушэнне ўмоў і тэрмінаў захоўвання харчовай прадукцыі і харчовай сыравіны, адсутнасць на таварах маркіроўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць рэалізуемай прадукцыі.

Усе гэтыя недахопы могуць стаць прычынай харчовых атручванняў і кішачных інфекцый у пакупнікоў.

На паліцах такіх магазінаў, як “МісВасія” ў Дубіне, “Валексі” ў Івянцы, “Фермерская лаўка” і “Дабраном” у Ракаве, гандлёвай кропцы райспажыўтаварыства ў Падневічах, размяшчалася пратэрмінаваная прадукцыя. У гандлёвых аб’ектах ПГУП “Алсеткі” ў Пугачах і ПГУП “Сав-гандаль” у Ракаве рэалізоўваліся тавары без дакументаў аб іх якасці і бяспецы.

Адсутнасць маркіроўкі харчовай прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўраазіяцкага эканамічнага саюза зафіксавана ў магазінах “Дабраном” у Валожыне, “Кволіці-Марк” у Івянцы, ІП П. В. Яфімчыка ў Судніках, “Кэтмакс” у пасёлку Багданаў, “МісВасія” ў Дубіне, ІП А. В. Ярашэвіч на рынку ў Валожыне і інш.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў за 4 месцы гэтага года вынесены 44 прадпісанні аб выключэнні з абароту 389,6 кілаграма харчовай прадукцыі і прадуктовай сыравіны, у тым ліку 118,6 кілаграма пратэрмінаваных прадуктаў. Выпісана 86 рэкамендацый аб выкараненні парушэнняў, накладзены 11 штрафаў, у тым ліку на адну юрыдычную асобу – ЗАТ “Дабраном”.

У сувязі з гэтым заклікаем усіх грамадзян чытаць маркіроўку на харчовых таварах, звяртаць увагу на тэрмін захоўвання. У тым выпадку, калі вас нешта насцярожыла ў якасці тавару, вы маеце права запытаць у прадаўца дакументы на гэты тавар.

Святлана МАРЧЫК,

загадчык аддзела гігіены Валожынскага РЦГіЭ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars