2 мая ў г. Мінску адбыліся спаборніцтвы «Ліквідацыя надзвычайных сітуацый у вышынных будынках» сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці.
Удзельнікі выступалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: мужчыны да 30 гадоў і мужчыны, старэйшыя за 30 гадоў. Ім неабходна было падняцца на 24-ы паверх вышыннага будынка ў баявой вопратцы выратавальніка.
Ва ўзроставай катэгорыі мужчын да 30 гадоў камандзір аддзялення Валожынскага РАНС Аляксандр Бубен заняў трэцяе месца.
У агульным заліку каманда Валожынскага РАНС у складзе камандзіра аддзялення Аляксандра Бубена, вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 в. Ракаў Ігара Аўчыннікава і вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Сакаўшчына Яўгена Вансовіча заняла ганаровае 3-е месца.