БЕЛТIЗ адзначыў юбiлей

Валожынская РА ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” адзначыла 60-годдзе. Утульная зала райбібліятэкі стала пляцоўкай для ўрачыстага пасяджэння праўлення арганізацыі. Падведзены вынікі шматгадовай работы, уручаны заслужаныя ўзнагароды, азначаны планы на бліжэйшую будучыню.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун. Прадстаўнік улады ўручыў Падзяку старшыні райвыканкама старшыні райструктуры Міхаілу Аркадзьевічу Невядомскаму. Адзначалася: актыўная жыццёвая пазіцыя і плённая праца кіраўніка арганізацыі выклікаюць бясспрэчную павагу і захапленне. БелТІЗ не проста аб’ядноўвае людзей, што маюць сур’ёзныя праблемы з візуальным успрыняццем свету, гэта – адно з найбольш актыўных на Валожыншчыне грамадскіх аб’яднанняў, а яго лідар – па-сапраўднаму нераўнадушны чалавек. Сам жа Міхаіл Аркадзьевіч у сваю чаргу выказаў прызнанне ўсім, з кім поруч працуе доўгі час. Падзякі атрымалі сакратар арганізацыі Ганна Мікалаеўна Качынская і Вера Аляксандраўана Бацян, якая гэтымі днямі адзначыла 80-гадовы юбілей.

Старшыня абласнога аддзялення Святлана Анатольеўна Сянько таксама звярнулася да прысутных са словамі ўдзячнасці за адмыслова наладжаную дзейнасць. “У вашым раёне заўсёды ўсё на высокім узроўні: дакументы, ідэі і іх увасабленне”, – заўважыла госця са сталіцы. З падарункамі прыйшлі і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Аляксандраўна Іода і дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Аляксандр Мікалаевіч Санюковіч і Святлана Мікалаеўна Багуцкая – супрацоўнікі аддзяляення Белаграпрамбанка, якое выступіла спонсарам урачыстасці – прадаставіла падарункі, што ўручаліся членам праўлення і актывістам арганізацыі. Без сувеніраў у гэты дзень не застаўся ніводзін удзельнік падзеі – каля 40 чалавек.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стала невялікая канцэртная праграма, падрыхтаваная ўдзельніцамі хору “Спяваючыя сэрцы” пад кіраўніцтвам Галіны Філяноўскай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars