Бiяграфiя нашай маладосцi

Студэнцкія атрады для многіх пакаленняў – сапраўдная школа сталасці, загартоўкі і маральнага росту. Маладыя людзі, якія прайшлі праз студэнцкія атрады, і ў далейшым жыцці занялі месца актыўных членаў грамадства.

У 90-я гады здавалася, што рух цалкам згасае. На шчасце, сучасная моладзь, жывучы па асаблівых законах, выкарыстоўваючы мноства цікавых форм правядзення вольнага часу, зноў звярнула ўвагу на студатрады. Такім чынам традыцыі пераўтварыліся ў новыя праявы і формы. Зараз рух жыве і працягвае развівацца.

Каб успомніць і захаваць гісторыю, ГА «БРСМ» сумесна з Міністэрствам адукацыі вырашылі выдаць кнігу, прысвечаную дзейнасці атрадаў. У выданні будуць сабраны біяграфіі людзей, якім ёсць што расказать пра свой жыццёвы шлях.

Адзін з людзей, які мае дачыненне да руху, – валожынец Мікалай Антонавіч Камінскі. Студэнтам ён пачаў працу ў атрадзе “Сатурн” у Брэсце ў далёкім 1973 годзе. Там хлопцы і дзяўчаты займаліся будоўляй рэстаранаў і сталовых. У наступным годзе паехаў у Камянец на добраўпарадкаванне школы. Далей – сезонныя работы на Палессі. Пасля службы ў войску Мікалай Антонавіч скончыў вучобу і стаў камандзірам у будатрадзе арганізацыі “ПМК-65”. Падчас работы адбывалася шмат прыгод. Напрыклад, актывісты знайшлі пахаванне нямецкіх салдат з асабістымі рэчамі пад вёскай Журавіцы. У 1985-м прыйшоў на працу ў студатрад у цяперашні Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, каб добраўпарадкаваць сельгаспрадпрыемствы раёна. З 2004-га зноў кожны год працуе ў студатрадах і плануе не спыняць дзейнасць.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars