Усё пра дзiцячы летнi адпачынак

Общество

На пашыраным пасяджэнні-семінары ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама былі абмеркаваны аспекты арганізацыі і правядзення аздараўленчай кампаніі 2019 года.

У дакладзе адзначалася: дзяржава, як і раней, забяспечыла стабільнае фінансаванне аздараўленчай кампаніі. Па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь устаноўлены памеры дзяржаўных сродкаў на патанненне кошту адной пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры ў 2019 годзе ў наступных памерах:

у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам 18 дзён – 196 рублёў (185 рублёў у 2018 годзе);

у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам не менш за 9 дзён – 95 рублёў (79 рублёў у 2018 годзе):

у спартыўна – аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам не менш за 9 дзён – 95 рублёў (90 рублёў у 2018 годзе);

у спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей тэрмінам 18 дзён – 91 рубель (86 рублёў у 2018 годзе);

у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – 81 рубель (76 рублёў летась);

у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – 89 рублёў (84 рублі ў 2018 годзе).

Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчых лагерах Валожынскага раёна ў профільным 9-дзённым ваенна-патрыятычным, працы і адпачынку складае 111,60 рубля (бацькоўская даплата – 25 рублёў); у 18-дзённым лагеры з дзённым знаходжаннем – 101 рубель (бацькоўская даплата – 16 рублёў).

Для набыцця пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, бацькам (законным прадстаўнікам непаўналетняга) неабходна звярнуцца ва ўстанову адукацыі, дзе навучаецца дзіця. У кожнай установе адукацыі аформлены інфармацыйныя стэнды пра магчымасці аздараўлення дзяцей. Акрамя таго, актуальная інфармацыя пра летняе аздараўленне размешчана на сайце ўпраўлення адукацыі ў раздзеле «Лета», а таксама сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, сайтах устаноў адукацыі.

Бацькоўская даплата за пуцёўку ў лагер з дзённым знаходжаннем і лагеры па профілях з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён уносіцца ў касу на бягучы (разліковы) рахунак арганізатара лагера – упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Аказаць дапамогу бацькам у набыцці пуцёўкі могуць і прафсаюзныя камітэты ўстаноў і арганізацый, праплаціўшы даплату. Па выніках мінулага года плённа складалася супрацоўніцтва ў гэтым кірунку з прафсаюзнай арганізацыяй ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка».

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы

У вобласці на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона 2019 года плануецца накіраваць больш за 1 млн рублёў. З іх выдзелена прадстаўніцтвам «Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» – 80455 рублёў; са сродкаў раённых бюджэтаў – 707000,05 рубля; з пазабюджэтных сродкаў – 64000,716 рубля. Сума дзяржаўных сродкаў на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры для дзяцей нашага раёна складае 132533 рублі.

Упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме з бюджэтных сродкаў набыты спартыўны інвентар на суму каля 3 тысяч рублёў.

План аздараўлення дзяцей і падлеткаў у летні перыяд

У першую чаргу пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры будуць прадастаўлены дзецям-сіротам (20 пуцёвак) і дзецям-інвалідам (20 пуцёвак).

Раённы выканаўчы камітэт прадугледзеў з мясцовага бюджэту каля 6 тысяч рублёў на даплату да поўнага кошту пуцёўкі на летняе аздараўленне для пэўных катэгорый дзяцей.

На Валожыншчыне плануецца аздаравіць 1528 непаўналетніх (у лагерах з дзённым знаходжаннем – 819 чалавек, з кругласутачным – 709); у профільных лагерах – 600 дзяцей, у тым ліку спартыўна-аздараўленчых лагерах – 40, у лагерах працы і адпачынку – 109 (з дзённым знаходжаннем – 80 чалавек, з кругласутачным – 29).

Ужо назначаны начальнікі аздараўленчых лагераў, створаны банк з 246 педагогаў, што будуць працаваць у лагерах розных тыпаў на працягу лета. Да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна паступілі просьбы аказаць дапамогу ў арганізацыі лагераў працы і адпачынку, якія будуць спрыяць працоўнай занятасці навучэнцаў.

Сетка аздараўленчых лагераў

У вобласці будуць функцыянаваць 24 кругласутачныя стацыянарныя лагеры. У нашым раёне стацыянарнага лагера няма, па дамоўленасці з Дзяржынскім упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме выдзелена 40 пуцёвак для аздараўлення там навучэнцаў нашага раёна.

У гэтым аздараўленчым сезоне будзе прадоўжана практыка адкрыцця ваенна-патрыятычнага лагера на базе воінскай часці 30695 г. Валожына для вучняў падуліковых катэгорый з прыцягненнем да супрацоўніцтва сілавых ведамстваў. Важна, каб у такія лагеры былі ў першачарговым парадку накіраваны хлопцы, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі і кантролю.

Сёлета ў раёне арганізоўваюцца 24 лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе 15 устаноў адукацыі і спорту. Яны будуць працаваць на працягу ўсяго лета (з іх 2 спартыўна-аздараўленчыя, 7 лагераў працы і адпачынку):

ваенна-патрыятычны лагер «Патрыёт» на базе в/ч 30695;

спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец» на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната;

аздараўленчы «Астравок здароўя» маладзёжнага актыву «Лідар» на базе Мінскай абласной аздараўленчай базы «Галактыка»;

лінгвістычны лагер «Дыялог», лагер для высокаматываваных дзяцей «Алімп» на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната;

эколага-краязнаўчы лагер «Спадчыннікі» на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната;

турысцка-краязнаўчы «Ветразь» на базе адукацыйна-аздараўленчага цэнтра турызму ў п. Ратамка Мінскага раёна;

працягне працу прафарыентацыйны лагер «PROFстарт», аздараўленчы лагер «Дружба» на базе ДУА «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат».

Тут сумесна аздараўляюцца дзеці-інваліды і іх здаровыя аднагодкі. Работа ў такім тандэме з’яўляецца ўзорам інклюзіўнай адукацыі і выхавання талерантнага стаўлення да людзей з асаблівасцямі.

Новыя формы работы

У аздараўленчых лагерах будуць рэалізаваны даследчыя, навукова-пазнавальныя праекты, экскурсійна-турыстычныя праграмы.Напрыклад, сёлета плануецца адкрыццё экалагічнага профільнага лагера «Эказнайка» для малодшага школьнага ўзросту на базе ДУА «Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»; у профільным лагеры «Планета дзяцінства» на базе ДУА «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» будзе рэалізаваны праект прававой накіраванасці.

Праекты накіраваны на ўмацаванне здароўя дзяцей, развіццё іх творчых здольнасцей і ахопліваюць усе кірункі выхаваўчага працэсу.

Плануецца актыўна выкарыстоўваць мадэль канікулярнай працы: школьныя стадыёны, забаўляльныя пляцоўкі, увесь патэнцыял сістэмы дадатковай адукацыі.

Традыцыйна летні перыяд у рамках Года малой радзімы будзе актыўна выкарыстаны для правядзення турыстычных злётаў, паходаў, экскурсійных паездак. Будуць арганізаваны выезды ў якасці балельшчыкаў на II Еўрапейскія гульні ў г. Мінск.

Пільная ўвага зацікаўленых службаў і ведамстваў у час летняга аздараўлення дзяцей і падлеткаў будзе нададзена пытанням пажарнай бяспекі ў аздараўленчых лагерах, бяспекі паблізу вадаёмаў, падчас купання, арганізацыі прапускнога рэжыму.

Таксама на кантролі няўхільнае выкананне патрабаванняў санітарных норм і правіл, у тым ліку пры арганізацыі харчавання выхаванцаў аздараўленчых лагераў.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з аздараўленнем дзяцей, можна звяртацца да галоўнага спецыяліста ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Вольгі Анатольеўны Красоўскай па тэлефоне 55682.

 Работа оздоровительных лагерей в летний период 2019 года (ознакомиться)

Финансирование (ознакомиться)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *