Юныя зоркі валожынскай сцэны

Бацькі, бабулі і дзядулі 15 мая, у Дзень сям’і, сабраліся ў прасторнай зале раённага Цэнтра культуры на справаздачны канцэрт дзіцячых калектываў установы, каб падтрымаць сваіх сыноў, дачок, унукаў.

Распачалі праграму добра вядомыя ў горадзе юныя артысткі – сёстры Яна і Ганна Санюковічы, якія займаюцца ва ўзорна-эстраднай студыі “Праменьчыкі” пад краўніцтвам Юліі Фомкінай. Выхаванка Веры Лявіцкай, што кіруе студыяй эстраднай песні “Жывы гук”, Алеся Жолтко пранікнёна выканала пяшчотную песню пра матулю. Між іншым, яе маці знаходзілася ў зале, і дачка падарыла ёй у знак удзячнасці цудоўны букет.

Адзін за адным песенныя нумары змянялі танцавальныя і наадварот. Яркія, запальныя выступленні прадставілі гледачам харэаграфічныя калектывы “Раніца” і “Тандэм”, кіраўніком якіх з’яўляецца Юлія Крамянецкая. Уразілі ўсіх выхаванцы Аляксандра Бардылева, што вядзе гурток сучаснага танца “Крок”. Іх выхады на сцэну сталі сапраўды запамінальнымі. Непаўторнае ўражанне пакінуў сумесны нумар Аляксандра і кіраўніка эстраднай песні “Вясёлыя ноткі” Карыны Кашырскай са сваімі падапечнымі Анастасіяй Русакевіч і Святланай Гомель.

Як заўсёды, упрыгажэннем мерапрыемства стала дэфіле ўзорнага клуба “Грацыя”, якім кіруе таксама Аляксандр Бардылеў. Дзяўчаты прадэманстравалі калекцыю вячэрніх сукенак. Юныя мадэлі ў чарговы раз уразілі постаццю і ўменнем трымацца на сцэне.

У прысутных была магчымасць пазнаёміцца з працай гурткоў па мультыплікацыі “КАZКА” і тэатральным мастацтве “Праекты” пад кіраўніцтвам Кацярыны Голуб. Гэта новы напрамак у рабоце ўстановы культуры. Увазе бацькоў прадставілі відэапрэзентацыю, дзе рабяты падзяліліся разважаннямі пра справу, якой займаюцца.

На заканчэнні юных удзельнікаў мерапрыемства чакала самая прыемная частка. Яны атрымалі падзякі за актыўны ўдзел у творчай дзейнасці Валожынскага раённага Цэнтра культуры. Ганаровую місію ўручэння выканалі кіраўнікі дзіцячых калектываў. Тыя, хто займаецца ў гуртку па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Юны мастак”, атрымалі ўзнагароды з рук свайго кіраўніка Аляксандра Кабася.

Падтрымаць “калег” на канцэрт завіталі юныя таленты з Ракаўскага цэнтра культуры. Калектыў “Апельсінкі” падарыў прысутным выдатны танец і пакінуў у іх найлепшыя ўражанні.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars