Чырвоны крыж аб’ядноўвае дабрачынцаў

Общество

З 8 мая па 1 чэрвеня ў раёне праходзіць месячнік Чырвонага Крыжа.

На пасяджэнні прэзідыума РА БАЧК зацверджана праграма мерапрыемстваў, якія плануецца правесці на працягу месяца. Сярод іх агітацыйныя кампаніі “Я – валанцёр і гэтым ганаруся!”, “Я – удзельнік Міжнароднага руху ЧК”, выпуск інфармацыйных лістовак, наведванне медыцынскіх устаноў, рэкламных акцый, навучальных семінараў. Адбудзецца таксама дзень адчыненых дзвярэй у офісе арганізацыі. Па традыцыі будзе праводзіцца збор грашовых сродкаў у рамках акцыі “Дабро – дару!”. Вынікі месячніка агучаць падчас дабрачыннага канцэрта, які пройдзе ў пачатку чэрвеня ў райцэнтры. Актывісты грамадскай арганізацыі звяртаюцца да валожынцаў з прызывам: “Падтрымайце Чырвоны Краж! Дапамажыце тым, хто спадзяецца на вашу міласэрнасць!”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *