Штогод кожную трэцюю суботу мая ў Беларусі святкуецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Сёлета яго таксама адзначалі трэнеры, настаўнікі фізічнай культуры, спартсмены – усе, хто працягвае добрыя спартыўныя традыцыі беларускага народа. І зрабілі гэта асабістым прыкладам – актыўным удзелам у раённай спартакіядзе.
За выніковую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам аб’яўлена Падзяка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме раённага выканаўчага камітэта з выплатай аднаразовай грашовай прэміі ў памеры трох базавых велічынь:
галоўнаму інжынеру дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна Аляксандру Аляксандравічу БОЛВАХУ;
намесніку дырэктара фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Аксане Аляксандраўне ГЛАДЧАНКА;
галоўнаму бухгалтару ДЮСШ Ліліі Іванаўне ЗЯЛКОЎСКАЙ;
метадысту ДЮСШ Сняжане Васільеўне ЛАНЬКО;
інструктару-метадысту фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Любові Паўлаўне ЛЕРАНТОВІЧ;
трэнеру-выкладчыку па дзюдо ДЮСШ Віктару Эрнставічу МІЦКЕВІЧУ;
трэнеру-выкладчыку па настольным тэнісе ДЮСШ Васілю Васільевічу АЖАРЭЛЬЕВУ;
намесніку дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ДЮСШ Таццяне Вацлаваўне ПРАТАСЕВІЧ;
трэнеру па спорце (футбол) фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэю Уладзіміравічу ПРАКАПОВІЧУ;
спецыялісту па кадрах ДЮСШ Галіне Станіславаўне ПРАКОПЧЫК;
ветэрану спорту, дзяжурнаму па зале ДЮСШ Мікалаю Мікалаевічу РАБЦАВУ;
трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы ДЮСШ Аляксандру Станіслававічу ЧАРНЯЎСКАМУ.
Граматамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны:
настаўнік фізічнай культуры Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Ірына Леанідаўна БУЙКЕВІЧ;
настаўнік фізічнай культуры Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Віктар Анатольевіч МЯНЦЮК;
трэнер-выкладчык па дзюдо ДЮСШ Вадзім Аляксандравіч КАЛАШНІКАЎ;
інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ДЮСШ Вера Міхайлаўна КАВАЛЕНКА.
Перад пачаткам фізкультурнікаў Валожыншчыны прывіталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме раённага выканаўчага камітэта Таццяна Мікалаеўна Крыкала, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Мікалаеўна Камінская. Яны не толькі павіншавалі прысутных і падарылі ім цёплыя пажаданні, але і ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў галіны. З прозвішчамі можна азнаёміцца ў дадатку да гэтага матэрыялу.
Непасрэдна спаборніцтвы, якія, дарэчы, праходзілі азартна і весела, ладзіліся па пяці дысцыплінах, у асабістых заліках, сярод мужчын і жанчын. У набіванні футбольнага мяча прызёрамі сталі Андрэй Пракаповіч, Аляксей Патапчанка і Сяргей Халапук, а таксама Дар’я Марчук, Настасся Трапачка і Наталля Круглінская (далей па тэксце чарговасць прозвішча адпавядае 1, 2 і 3 месцам – заўвага аўтара).
Лепшыя ў дартсе па суме набраных ачкоў сярод мужчын – Сяргей Болвах, Іван Філістовіч і Вячаслаў Косік, сярод жанчын – Сняжана Ланько, Вольга Бітэль і Наталля Южык. Як самыя трапныя ў спаборніцтвах па кулявой стральбе, вызначыліся Аляксандр Болвах, Андрэй Пракаповіч і Аляксандр Кавяза, а таксама Сняжана Ланько, Вікторыя Юржыцкая і Вера Каваленка.
Кідкі ў баскетбольнае кальцо прынеслі перамогу Івану Філістовічу, Уладзіславу Галоўчыку, Сяргею Халапуку, Сняжане Ланько, Ірыне Паталей і Ірыне Буйкевіч.
А вось спаборніцтвы па плаванні ладзіліся ва ўзроставых катэгорыях да і пасля 45 гадоў. Самыя лепшыя плыўцы ў групе да 45 гадоў – Сяргей Пракопчык, Аляксей Колб і Аляксандр Аўсіенка, Дар’я Марчук, Вольга Бітэль і Вікторыя Юржыцкая. Сярод іх старэйшых калег прызавыя месцы занялі Васіль Ажарэльеў, Іван Філістовіч, Андрэй Мядзінскі, Аксана Гладчанка, Вера Каваленка і Іна Перапеча.
Трэба сказаць, што дасягненні спартсменаў прынеслі ім і матэрыяльны стымул. Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме падрыхтавала пераможцам Граматы і асабістыя грашовыя прызы: за 1-е месца – 240 рублёў, за 2-е – 180, і за 3-е – 120 рублёў. Прыемны фінансавы бонус, пагадзіцеся!
Сяргей САДОЎСКІ
Фота Віталя МЫШЛЁНА