Добровольная страховка компенсирует урон до стоимости полного обновления

Закон и порядок

Бяда прыйшла неспадзявана: ноччу загарэўся гараж. Ці то праводка аўтамабіля замкнула, ці то пацук “пазабаўляўся”. Але машына згарэла цалкам, унутранае абсталяванне гаража – таксама. Засталіся голыя сцены, агульны ўрон склаў мільёны рублёў.Аўтамабіль быў застрахаваны толькі па “аўтаграмадзянцы”, таму страхавы выпадак не наступіў. Але пабудовы і дамашняя маёмасць страхаваліся добраахвотна і на рэальныя сумы. Да радасці даведаўся, што ўрон кампенсуецца амаль да кошту поўнага аднаўлення.

Работнікі Дзяржстраху ўважліва агледзелі месца здарэння, усё сфатаграфавалі, праз інтэрнэт аднавілі першапачатковы выгляд, вызначылі кошт страчанай маёмасці. Я спадзяваўся атрымаць пэўную суму, але, калі ўбачыў рахунак, не паверыў вачам. Сума кампенсацыі ў тры разы пераўзыходзіла мае самыя смелыя чаканні! Калі б яшчэ аўтамабіль быў застрахаваны па “аўтакаска”, то агульная кампенсацыя дасягнула б 100 працэнтаў.

Нездарма кажуць, што найлепшы настаўнік – гэта жыццё. Вось і мяне яно навучыла не спадзявацца на рускае “авось”.

Рыгор ГЛАДЧАНКА, жыхар райцэнтра.



Добавить комментарий