Бяспечная рыбалка

Безопасность и здоровье

Нягледзячы на папярэджанні аб небяспецы рыбнай лоўлі каля ліній электраперадачы, у 2018 годзе ў краіне адбыліся 8 няшчасных выпадкаў паражэння электрычным токам, прычым у 6 выпадках быў смяротны зыход.

Паблізу многіх вадаёмаў праходзяць лініі электраперадачы. У распараджэнні рыбакоў ёсць сучасныя вуды, якія дасягаюць 10 і больш метраў у даўжыню. Гэтага дастаткова, каб падчас закідання наблізіцца да лініі электраперадачы і трапіць пад напружанне. Пры дотыку вудзільна паветранай лініі, а таксама пры набліжэнні яго да правадоў на недапушчальную адлегласць пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, што трымае вуду, але і людзі побач з ім. Матэрыял, з якога вырабляюць сучасныя вудзільна, утрымлівае графітныя і вугальныя рэчывы – выдатныя праваднікі электрычнага току. Пры гэтым нават не трэба дакранацца вудай да проваду. Рызыка паражэння ўзнікае пры набліжэнні да іх на недапушчальную адлегласць.

Прычынамі няшчасных выпадкаў з’яўляюцца грубае парушэнне Правіл аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, грэбаванне правіламі электрабяспекі або няведанне іх.

Устаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваныя вертыкальнымі плоскасцямі, што знаходзяцца па абодва бакі лініі ад крайніх правадоў на адлегласці ад 2 да 30 метраў. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў ці па берагах, забараняецца лавіць рыбу з ужываннем вудаў.

Паважаныя рыбаловы! Будзьце асцярожныя! Выконвайце патрабаванні папераджальных і забараняльных плакатаў. Звяртайце ўвагу на знакі бяспекі, устаноўленыя паблізу паветраных ліній электраперадачы, і папераджальныя знакі на вудзільнях. А самае галоўнае – не лавіце рыбу пад паветранымі лініямі электраперадачы!

Будзьце ўважлівыя і пры перамяшчэннях пад правадамі ЛЭП. Неабходна папярэдне складаць вудзільна, каб пазбегнуць выпадковага дакранання да правадоў ці набліжэння вудзільна на недапушчальна блізкую адлегласць. Сама вуда можа і не дакрануцца да правадоў, а толькі наблізіцца на недапушчальную адлегласць. Паўтара метра дастаткова, каб чалавек атрымаў электратраўму. Наступствы могуць быць вельмі цяжкімі, аж да смяротнага зыходу.

Дзяржэнергагазнагляд,

РУП “Мінскэнерга”,

філіял Маладзечанскія электрасеткі

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *