Медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства»

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства».

«Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму выбраны Брэст — горад-герой, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага», — гаворыцца ў прывітанні.
«Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, адстаялі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама сумесна павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб’ектыўнасці», — падкрэсліў беларускі лідар.
    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сёлетні форум натхніць яго ўдзельнікаў на новыя ідэі і творчыя рашэнні ў рэалізацыі актуальных праектаў, нацэленых на захаванне ў грамадстве адзінства, згоды і міру ў імя будучыні. Прэзідэнт пажадаў усім невычэрпнай энергіі, сілы духу і нязменна высокіх рэйтынгаў.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *