Час касьбы

Аграрный сектор и промышленность

Гаспадаркі раёна масава прыступілі да першага ўкосу траў.

З пачатку касавіцы ў СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» нарыхтаваны 2298 тон сіласу, ці 3,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Увогуле ж, для сытнай зімоўкі сёлета аграрыям неабходна назапасіць 15260 тон сена, закласці 126205 тон сенажу, 135700 тон сіласу, 174 тысячы тон зялёных кармоў і 18200 тон зернесенажу.

Агульная плошча сельгасугоддзяў па раёне, з якіх будзе нарыхтоўвацца зялёны корм, складае амаль 14 тысяч гектараў. Большую частку гэтых зямель займаюць бабовыя культуры – люцэрна і канюшына, 6500 гектараў адведзены пад злакавыя травасумесі.

На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны 14 касілак. Каб нарыхтаваць пажыўны і якасны корм, неабходна максімальна захоўваць правілы касьбы, уборкі траў, закладкі сенажу і сіласных траншэй. Важнымі таксама з’яўляюцца правілы догляду за травамі і нарматывы закладкі кармоў. Пры дэталёвым выкананні патрабаванняў зялёны ўраджай захавае максімум вітамінаў і парадуе ў зімовы час добрымі надоямі і прывагамі.

Хуткімі тэмпамі касьбу траў вядуць у ААТ “Агра-Дубінское”. Яно і не дзіўна, бо справу даручылі аднаму з самых адказных і вопытных механізатараў – Юрыю Аляксандравічу БОЛВАХУ, які працуе на трактары “Беларус-3522” у прычэпе з касілкай “КМР-9”. Ён працуе ў пары з Яўгенам Васільевічам АРЦЮКЕВІЧАМ. Падчас нашай творчай камандзіроўкі на кормаўборачным камбайне “УЭС-250” малады механізатар займаўся здрабненнем зялёнай масы, што ў далейшым ідзе на корм жывёле. Работа ў іх спорыцца, бо зямлю яны любяць і адчуваюць.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *