Самовольная заготовка берёзового сока в неустановленных для этого местах влечёт за собой большие административные штрафы

Закон и порядок

Нарыхтоўка бярозавага соку ў лясным фондзе рэспублікі рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і здзяйснення пабочнага лесакарыстання, зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 4 ад 20 сакавіка 2001 года.

Грамадзяне для задавальнення ўласных патрэб маюць права рабіць нарыхтоўку бярозавага соку на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для такіх мэт  юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку. Дзеля гэтага трэба звярнуцца ў лясгас або лясніцтва па месцы жыхарства ці па месцы, дзе б вы хацелі нарыхтоўваць сок. Дарэчы, яго ў многіх лясгасах у сезон нарыхтовак можна набыць ужо гатовым.

Нарыхтоўка бярозавага соку на землях, якія не адносяцца да ляснога фонду, рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі дрэўных сокаў, збору, нарыхтоўкі ці закупкі дзікарослых раслін і (ці) іх частак, зацверджаных пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 37/36 ад 31 жніўня 2005 года. У адпаведнасці з гэтым нарматыўным дакументам грамадзянам дазваляецца нарыхтоўка бярозавага соку на ўчастках драўнінна-хмызняковай расліннасці, якія не ўваходзяць у лясны фонд, за выключэннем прыбярэжных палос рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных  і камунікацыйных ліній, населеных пунктаў, дэндралагічных паркаў, батанічных садоў, месцаў жыхарства дзікіх жывёл і вырастання дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тэрыторый санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, месцаў масавага адпачынку насельніцтва.

Нарыхтоўваць бярозавы сок у межах тых тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца, грамадзяне могуць толькі тады, калі гэта дапускаецца рэжымам аховы і карыстання тэрыторый.

Самавольная нарыхтоўка бярозавага соку ў неўстаноўленых для гэтага месцах  цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. Згодна з Адміністрацыйным кодэксам аб правапарушэннях, за пашкоджанне і знішчэнне дрэў у лясах першай групы на фізічных асоб накладаецца штраф у памеры ад 700 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў (ад 20 да 50 базавых велічынь), а індывідуальныя прадпрымальнікі ад 700 тысяч да 7 мільёнаў рублёў (ад 20 да 200 базавых велічынь). За тыя ж дзеянні ў іншых лясах грамадзянін заплаціць ад 350 тысяч да 1 мільёна 50 тысяч рублёў.

Г. КАРАТКЕВІЧ, намеснік начальніка Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий