За кампетэнтнымi адказамi

Официально

Начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Валянцінаўна Апраніч 23 мая правяла выязны прыём грамадзян у ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”.

За дапамогай да Таццяны Валянцінаўны звярнуліся 7 жыхароў раёна. Іх турбавалі пытанні правядзення выпускных экзаменаў і выніковай атэстацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, змянення ў рэжыме работы школы. Таксама былі ўзняты такія праблемы, як устаноўка асвятлення на пешаходных пераходах, перанос аўтобуснага прыпынку, бягучы рамонт праезнай часткі вуліцы 17 Верасня г. Валожына.

Заяўніку А. М. Саўчыцу тлумачэнні аб здачы цэнтралізаванага тэсціравання выпускнікамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі былі дадзены адразу ў ходзе прыёму. Іншым – пісьмовыя адказы будуць накіраваны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *