Прысвячэнне Радзiме

Молодежный курьер

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме” адбыўся на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна. Праходзіць ён пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 устаноў адукацыі раёна. Юныя чытальнікі выступалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Яны выконвалі вершы, прысвечаныя тэме малой радзімы. У кожнай групе журы вызначыла сваіх пераможцаў. Дыпломы I ступені атрымалі вучаніца 3 класа Івянецкай СШ Аэліта Жалток, вучань 6 класа Гародзькаўскага ВПК Дзмітрый Суравежка, вучаніца 7 класа Багданаўскага ВПК Лізавета Ярмоленка і вучаніца 10 класа СШ № 1 г. Валожына Вераніка Віршыч. Гэтыя рабяты прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.

Наш кар.



Добавить комментарий