Вясёлка талентаў

Молодежный курьер

Ярка і цікава ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна прайшла справаздача аб’яднанняў па інтарэсах “Падарожжа па вясёлцы”. Навучэнцы разам з педагогамі дадатковай адукацыі прадставілі свае аб’яднанні і работы, што былі імі зроблены ў бягучым навучальным годзе.

Выступаючы перад бацькамі, рабяты адчувалі адказнасць і ўрачыстасць моманту. Хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу года праявілі найбольшую актыўнасць і творчасць, узнагародзілі дыпломамі. Асаблівае месца ў мерапрыемстве заняла персанальная выстава Анастасіі Праабражэнскай, што займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Вясёлка талентаў” пад кіраўніцтвам Святланы Вацлаваўны Кеўра.

Для бацькоў і дзяцей у цэнтры творчасці працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і праводзіліся майстар-класы. Рабяты з аб’яднання “Бяспечны свет дзяцінства” дэманстравалі фігурнае кіраванне веласіпедам. Навучэнцы, што займаюцца валейболам, правялі таварыскую сустрэчу па гэтым відзе спорту. Аб’яднанне “Вясёлка” прапанавала прысутным гульнявую праграму. Як заўсёды было шмат жадаючых зрабіць аквагрым.

Падчас мерапрыемства працавала выстава “Open-ART”, а таксама быў арганізаваны кірмаш вырабаў hand made. Падарожнічаючы па “Вясёлцы талентаў”, рабяты і іх бацькі атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Наш кар.



Добавить комментарий