Алiмпiйскi рух дашкольнiкаў

Молодежный курьер

на сучасным этапе набывае прыярытэтнае значэнне ў агульнай сістэме фізкультурна-аздараўленчай работы, што ажыццяўляецца ўстановамі дашкольнай адукацыі

З мэтай выпрацоўкі напрамкаў дзейнасці кіраўнікоў фізічнага выхавання па далучэнні дзяцей да ідэй алімпійскага руху, якія спрыяюць фарміраванню маральных прынцыпаў, выхаванню беражлівых адносін да свайго здароўя, на базе ясляў-сада “Лесавічок” г. п. Івянец было праведзена раённае метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі.

Педагагічны вопыт па дадзеным пытанні праз развіццё цікавасці да вызначанага віду практыкаванняў і спартыўных гульняў у працэсе знаёмства са знакамітымі спартсменамі, спартыўнымі аб’ектамі, папулярнымі відамі спорту ў Беларусі прэзентавала кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада “Лесавічок” А. А. Мінтэль.

Яркія ўражанні, эмацыянальны зарад ад фізкультурнага свята “Малыя алімпійскія гульні. Кольцы дружбы” ў старэйшай групе далі магчымасць дзецям і педагагічным работнікам адчуць сябе ўдзельнікамі сусветнага алімпійскага руху. Рабяты з задавальненнем прадэманстравалі свае фізічныя якасці, імкненне і волю да перамогі.

Вопыт работы па павышэнні спартыўнай актыўнасці дзяцей сродкамі алімпійскай адукацыі прадставіла кіраўнік фізічнага выхавання дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Расінка» г. Валожына Н. А. Кавалевіч. Пра выкарыстанне спартыўных гульняў ва ўмовах рознаўзроставай групы распавяла кіраўнік фізічнага выхавання Дорскага ВПК Д. В. Марчук.

Напрацоўкамі ў дзейнасці па далучэнні дзяцей і бацькоў да здаровага ладу жыцця праз фарміраванне ведаў пра Алімпійскі рух падзялілася кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” г. Валожына Н. Р. Колышка.

Значна, што мерапрыемства прайшло напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

 

Наш кар.



Добавить комментарий