Заканчэнне нераставай забароны

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 31 мая заканчваецца нераставая забарона на аматарскую лоўлю рыбы.

У сувязі з гэтым дазваляецца лавіць з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова, такіх як нахлыставыя, паплаўковыя, кіўковыя, донныя вуды, спінінгі, кружкі, жарліцы, стаўкі, калабашкі. У якасці прынады (жыўца) можна выкарыстоўваць сачкі дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам ячэі менш за 10 мм і пад’ёмныя сеткі памерам не больш за 1х1 метр і памерам ячэі менш за 10 мм. Таксама дазваляецца лоўля рыбы з суднаў у светлы час сутак і рукамі.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars