Актыўнае даўгалецце: перазагрузка

Официально

Падыходзіць да заканчэння дзейнасць сацыяльнага праекта “Папярэджанне ўзроставых кагнітыўных змяненняў у пажылых людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Валожына і Валожынскага раёна”. Ён рэалізоўваўся на базе ДУ “Валожынскі ТЦСАН” і выконваўся ў супрацоўніцтве з міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемаразуменне” ў рамках праграмы “Месца сустрэчы – дыялог” пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонду “Памяць, адказнасць, будучыня”. Партнёрамі выступілі раённая арганізацыя “БСЖ”, краязнаўчы музей.

У працэсе рэалізацыі праекта пажылыя людзі горада і раёна (у тым ліку і вязні ВАВ) максімальна ўцягваліся ў розныя мерапрыемствы, працу тэрапеўтычнай групы, развівалі валанцёрскую дзейнасць, наведвалі пажылых людзей дома. Мэта – захаванне актыўнасці і інтэлектуальнага здароўя ў людзей сталага ўзросту.

5 чэрвеня ў 11.00 у Валожынскім РЦК адбудзецца фінальнае мерапрыемства праекта, на якім будуць падведзены вынікі сумеснай працы. Супрацоўнікі праекта выказваюць падзяку ўдзельнікам і проста неабыякавым людзям і хочуць падзяліцца вынікамі, набытым вопытам з жыхарамі горада. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Удзельнікам мерапрыемства прадставяць сучасныя методыкі, з дапамогай якіх можна захаваць актыўнасць, інтэлектуальнае здароўе і душэўную раўнавагу да старых гадоў. Таксама будуць арганізаваны цікавыя тэматычныя пляцоўкі і святочны канцэрт, дзе выступяць лепшыя творчыя калектывы раёна.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *