Людзi засмучаны: рэкi забруджаны…

Нядаўна жыхары райцэнтра, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці да ракі Валожынкі, заўважылі, што вада ў ёй памутнела і набыла непрыемны пах.

Праблема настолькі хвалявала людзей, што яны патэлефанавалі на “гарачую лінію” Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Інцыдэнт быў падхоплены журналістамі тэлеканала АНТ і дарос да падзей агульнарэспубліканскага маштабу.

Па інфармацыі Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, было ўстаноўлена, што на каналізацыйна-помпавай станцыі жылкамунгаса адбыўся аварыйны збой, у выніку якога адна з помпаў зламалася. Гэта прывяло да сцёку ў раку неачышчаных каналізацыйных адходаў. Менавіта каля станцыі натуральны выгляд вады змяняецца. Пад пагрозай забруджвання аказалася не толькі Валожынка, але і Іслач, якая ў сваю чаргу нясе воды да Нёмана.

Эколагі знялі пробы на розных участках ракі, якія паказалі, што ўніз па цячэнні дапушчальныя нормы шкодных рэчываў перавышаюць нарматывы ў некалькі разоў. За нанесеную шкоду прыродзе РУП “Валожынскі жылкамунгас” пакараны ў адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам. Як юрыдычнай асобе на прадпрыемства накладзены штраф у памеры 200 базавых велічынь і 33000 рублёў у якасці кампенсацыі матэрыяльнага ўрону.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars