Забарона на лоўлю сома

Общество

Згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, з 31 мая па 1 ліпеня ў Мінскай вобласці забараняецца лоўля сома звычайнага.

Незаконная здабыча адной асобіны падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф – да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *