Наказ гучаў — жыццёвыя ўрокi не забыць

Святочная атмасфера падчас урачыстай лінейкі панавала ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына.

Павіншаваць школьнікаў і іх педагогаў ва ўстанову адукацыі завіталі намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сівы, метадыст упраўленя па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Г. В. Лушнова. Шаноўныя госці ўручылі заслужаныя ўзнагароды рабятам, што паказалі высокія вынікі ў вучэбнай і іншых сферах дейнасці, а таксама педагогам, пад кіраўніцтвам якіх хлопчыкі і дзяўчынкі дасягнулі поспеху. Кранальна-шчымліва гучалі на лінейцы развітальныя словы выпускнікоў і адрасаванае ім выступленне першакласнікаў. А як асабліва празвінеў сёлета для гэтых рабят апошні званок! Развітальны вальс у выкананні адзінаццацікласнікаў стаў апагеем мерапрыемства.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Да пачатку верасня сказалі: “Бывай!” вучобе валожынскія гімназісты. І толькі для выпускнікоў школьны званок прагучаў апошні раз. Безумоўна, некаторыя з 26-і дзевяцікласнікаў яшчэ будуць працягваць вучобу ў роднай установе адукацыі, а вось 19 адзінаццацікласнікаў развіталіся са школьным жыццём назаўсёды.

Як адзначыла дырэктар гімназіі Алена Іванаўна Клачко, педагагічнаму і вучнёўскаму калектывам ёсць чым ганарыцца. 63 выхаванцы з 405-і скончылі навучальны год на “9” і “10”. Тры выпускнікі 9-х класаў прэтэндуюць на атрыманне пасведчання з адзнакай і тры выпускнікі 11 класа – на залаты медаль. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак – 83 пераможцы алімпіяднага руху, даследчай дзейнасці, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Напрыклад, Уладзімір Трус (11 кл.) – пераможца рэспубліканскага конкурсу на лепшае эсэ па тэме “Я выбіраю прафесію”; Антон Віршыч (10 кл.) – уладальнік дыплома III ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні; Наталля Маслоўская (10 кл.) – фіналістка абласнога конкурсу “Вучань года-2018”; Яна Зянько – пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Упрыгож Беларусь кветкамі”; Мілана Рэут – уладальніца двух дыпломаў абласнога ўзроўню за ўдзел у творчых конкурсах.

У святочны дзень падзякі і грашовыя падарункі ад райвыканкама атрымалі 83 гімназісты, якія на працягу года пад кіраўніцтвам 12 педагогаў славілі навучальную ўстанову. Дзецям і іх настаўнікам узнагароды ўручыў ганаровы госць урачыстасці Дзмітрый Аляксандравіч Вяроўчык. Начальнік РАУС пажадаў кожнаму, хто старанна працуе над сабой і славіць Валожыншчыну, высокіх дасягненняў у будучыні, моцнага здароўя і вялікай удачы. Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валянціна Валер’еўна Башаркевіч далучылася да віншаванняў і выканала пачэсную місію. З яе рук Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі атрымала настаўнік матэматыкі Ірына Уладзіміраўна Уланчык.

Як заўсёды, кранальна і шчымліва выступілі галоўныя героі развітальнага мерапрыемства – выпускнікі, іх малодшыя сябры – перашакласнікі. З цяплом і любоўю звярнуліся да прысутных класны кіраўнік 11 класа Ірына Мечыславаўна Рыцікава, прадстаўнік бацькоўскай грамадскасці Алена Мікалаеўна Галавач. Фіналам жа сталі традыцыйныя школьныя эпізоды – абыход святочнай лінейкі са званком і развітальны вальс выпускнікоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

 

Празвінеў апошні званок для вучняў Ракаўскай сярэдняй школы. Каб падтрымаць сваіх родных і падзяліць радасць гэтага дня, на лінейку прыйшлі бацькі, бабулі і дзядулі.

Наведалі падзею і ганаровыя госці – старшыня Ракаўскага пасялковага савета Аляксандр Антонавіч Мякінка, галоўны спецыяліст па вучэбнай рабоце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Алена Міхайлаўна Грыбоўская і начальнік метадычнага аддзела па арганізацыі навучання менеджараў адукацыі і дзяржслужачых Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Казіміраўна Адамовіч. Яны выступілі з добрымі прамовамі і шчырымі пажаданнямі.

Выпускнікі, а іх у гэтым годзе 39, выступілі са словамі падзякі ў адказ. Самай прыгожай і кранальнай часткай падзеі стаў вальс, што падрыхтавалі былыя адзінаццацікласнікі. Першакласнікі ў сваю чаргу таксама павіншавалі прысутных са святам вясёлым і задорным танцам.

Лепшых вучняў, якія паказалі высокія вынікі ў алімпіядах, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, узнагародзілі граматамі. Дзесяць чалавек атрымалі грашовыя прэміі ад Валожынскага райвыканкама. Памятныя прызы і падарункі актывістам школы ўручылі супрацоўнікі РАНС і РГА “Белая Русь”.

Пасля ўрачыстасці хлопчыкі і дзяўчынкі з пачатковых класаў адправіліся праходзіць квэст-гульню “Развітанне з Букваром”, а для старэйшых дзяцей была арганізавана экскурсія ў Мінск. Увечары аматары спорту сабраліся на таварыскую сустрэчу па валейболе.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Урачыстая лінейка прайшла і ў Івянецкай СШ. У гэтым годзе тут навучаліся 675 школьнікаў, 54 з іх – адзінаццацікласнікі.

Да вучняў установы з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі на будучыню звярнуліся госці – старшыня Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта Тэрэза Ліпніцкая, дырэктар Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Зайлянкова, ксёндз Яўген Голуб, намеснік дырэктара Валожынскага ТЦСАН Вольга Пракопчык, метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Марына Стасяловіч. Самых актыўных, спартыўных і таленавітых школьнікаў, выдатнікаў вучобы, пераможцаў раённых і абласных алімпіяд узнагародзілі Ганаровымі граматамі і дыпломамі за дасягненні.

Падзея была шматлюднай: у школьным двары сабралася многа дзяцей, бацькоў і настаўнікаў. Гучалі і кранальныя словы, і вясёлыя жарты. Пасля мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты разам з дарослымі адправіліся сустракаць летнія канікулы.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

У сярэдняй школе № 1 райцэнтра свята апошняга званка таксама прайшло маштабна і эмацыянальна. Для тых, хто пакідаў сцены роднай навучальнай установы назаўсёды, гэта былі хвіліны бліскучых ад нявымушаных слёз вачэй, а для малодшага пакалення школьнікаў – прадчуванне хуткіх спякотных канікулаў.

Дастаткова цяжкі такі момант і для дарагіх настаўнікаў, якія, здавалася, зусім яшчэ нядаўна вадзілі першакласнікаў за ручку, а сёння надышла пара адпусціць выхаванцаў у вялікі свет…

Развіталася з выпускнікамі дырэктар установы адукацыі Ірына Вацлаваўна Чаховіч. Кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Сяргееўна Багатырова, што таксама прысутнічала на свяце, дала наказ не забываць атрыманыя ў родных сценах урокі, уручыла стыпендыі пераможцам многіх інтэлектуальных, спартыўных, творчых конкурсаў і прадметных алімпіяд. Старшыня райарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Мікалаеўна Камінская выканала ганаровую місію ўзнагароджання ад імя ГА “Белая Русь”. На нашым сайце паважаныя чытачы могуць азнаёміцца з прозвішчамі ўсіх адзначаных у час мерапрыемства.

Вядома ж, дзеткі аддзячылі за плённую працу любімым педагогам кветкамі. А эпагеем і фіналам свята стаў, зразумела, апошні вальс – умелы, яскравы, поўны лёгкай тугі і лепшых надзей на шчаслівую будучыню…

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

СПИСОК НАГРАЖДЕННЫХ В СШ №1 г. Воложина

Номинация «Интеллектуальная вершина»:

1.Учащаяся 11 класса Цмыкова Мария, и учащаяся 9 «В» класса Радивилко Анна, победители областного этапа республиканской олимпиады по трудовому обучению. Руководитель – Кербедь Инна Леонидовна.

2.Учащаяся 10 класса Макаревич Карина, победитель областного этапа республиканской олимпиады по физической культуре. Руководитель – Битель Ольга Владимировна.

Номинация «Мир творчества»:

1.Учащаяся 8 «Б» класса Чесновская Кристина, победитель областного этапа республиканского конкурса «АрхНовация» и руководитель Соболева Елена Ивановна.

  1. Учащиеся 6 класса Качалина Дарья, Поташ Валерия, Преображенская Анастасия и учащиеся 4 класса Садовская Дарья, Окушко Дарья, победители областного этапа республиканской выставки-конкурса декоративно-прикладного творчества учащихся «Калядная зорка» и их руководители Микулевич Татьяна Васильевна, Кевра Светлана Вацлавовна, Соболева Елена Ивановна.
  2. Учащаяся 10 класса Загорская Анастасия, получившая диплом 3 степени в республиканском конкурсе “Чернобыль – взгляд сквозь слёзы” и руководитель Гисич Юлия Ивановна.
  3. Учащаяся 9 “А” класса Бородако Анастасия, получившая диплом 3 степени на областном фестивале “Майскі фэст” и учитель музыки Саухина Людмила Алексеевна.
  4. Учащаяся 6 «А» класса Преображенская Анастасия, получившая диплом 3-ой степени в республиканском конкурсе «Здравствуй, мир!» и Кевра Светлана Вацлавовна, педагог дополнительного образования центра творчества детей и молодежи Воложинского района.
  5. Учащаяся 8 “А” класса Загорская Дарья , получившая диплом 3 степени в республиканском конкурсе “Зелёные оазисы”.

Номинация «Спортивный олимп»:

  1. Учащиеся 11 класса, Жданюк Даниил, Кислый Максим, учащаяся 9 «Б» класса Пашковская Виктория, занявшие призовые места в первенстве Минской области по дзюдо и их тренер Калашников Вадим Александрович.
  2. Учащиеся 8 класса Лужинский Даниил, Занемонец Максим, занявшие в составе команды района призовые места в первенствах Минской области по баскетболу.

От районного объединения ОО “Белая Русь” вручен памятный подарок учащейся 10 класса Рудович Александре, занявшей 1 место в районном этапе творческого конкурса “Золотое перо Белой Руси. Руководитель – Кизик Анна Казимировна.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars