Свята пiянерскай дружбы

Нядаўна на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Курган Славы” адбылося абласное свята піянерскай дружбы “Раўненне на Піянерыю!”. Дэлегацыю Валожынскага раёна ўзначаліла метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама К. В. Кароль.

У склад групы ўвайшлі дзевяць найбольш ініцыятыўных піянераў з Івянецкай СШ, СШ № 1 і № 2 райцэнтра. Яны прынялі самы актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна прадставіў тры інтэрактыўныя пляцоўкі. У фотазонах “Мы любім Беларусь” і “Піянерскі пакой” жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў тантамарэсках з папяровай фотабутафорыяй “Будзь гатовы!”, “Заўсёды гатовы!”, “Я піянер сваёй краіны” і інш. У творчым кутку “Са святам піянерыя!” прадстаўнікі раённа правялі майстар-клас па вырабе паштовак, на спецыяльна створаным калажы рабяты прапаноўвалі пакінуць пажаданні піянерам будучага. Сапраўднае захапленне выклікаў у хлопчыкаў і дзяўчынак яркі аквагрым у выглядзе беларускіх і піянерскіх сімвалаў, што наносілі ўсім жадаючым на пляцоўцы “Піянеры беларусі”. На стэндзе Roll-Up былі прадстаўлены фотаздымкі аб дзейнасці раённай арганізацыі.

Сярод сямідзесяці пяці самых актыўных, таленавітых і працавітых рабят, што на “Кургане Славы” ўступілі ў рады піянераў, трое прадстаўлялі Валожыншчыну. Гэта акцябраты 4 класа СШ № 1 райцэнтра Анастасія Сухорская, Мікіта Відзевіч, Міхаіл Бычкоўскі.

Святочная атмасфера, добры настрой панавалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Рабяты атрымалі незабыўныя ўражанні і знайшлі новых сяброў. Урачыстая і хвалюючая падзея надоўга захаваецца ў памяці.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars