Абавязкi, прадыктаваныя часам

Рэспубліканскі семінар-нарада з удзелам прафсаюзных лідараў і спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю прайшоў на мінулым тыдні ў Мінску. На прадстаўнічым форуме былі абмеркаваны праблемы і перспектывы прафсаюзнага руху на сучасным этапе.

Пачалося мерапрыемства з даклада старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды. Асноўныя моманты яго выступлення датычыліся не толькі дзейнасці прафсаюзнага руху, але і іншых падзей, якімі жыве краіна. У прыватнасці, падрыхтоўкай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па ініцыятыве Федэрацыі каля манумента “Курган Славы” плануецца ўстанавіць баявы самалёт, які ўдзельнічаў у аперацыі “Баграціён”. На сёння захаваўся толькі адзін экзэмпляр такога бамбардзіроўшчыка, і для яго набыцця і дастаўкі з Расіі спатрэбяцца немалыя сродкі. Але хіба магчыма грашамі вымераць духоўнае ўзбагачэнне нацыі, асабліва прадстаўнікоў маладога пакалення?

Сёння на патрыятычнае выхаванне робіцца галоўная стаўка: чакаць эфектыўнай работы на карысць дзяржавы можна толькі ад чалавека, улюбёнага ў сваю Радзіму. Абаронай жа законных інтарэсаў сумленнага працаўніка заклапочаны прафсаюзы. Арганізацыя расце колькасна, павялічваецца яе грамадска-палітычная вага, што пацвярджаецца многімі аспектамі. Асабліва відавочным доказам з’яўляюцца выбары, калі члены прафсаюза ўдзельнічаюць у стварэнні выбарчых участкаў, актыўна выступаюць у падтрымку кандыдатаў, вядуць агітацыйную работу. А, між тым, далёка не ўсе арганізацыі маюць свае пярвічкі, так што ёсць патэнцыял, адкуль можна чэрпаць кадры для павелічэння колькасці членаў прафсаюзаў. Зразумела, што адказнасць за гэта павінны ўзяць на сябе прафсаюзныя лідары, падключаючы да папулярызацыі прафсаюзнага руху сродкі масавай інфармацыі.

Што датычыцца СМІ, то слоў пахвалы заслугоўваюць супрацоўнікі Інтэрнэт-партала 1prof.by і журналісцкі калектыў газеты “Беларускі час”. Дзякуючы крэатыву, прафесіяналізму і ўменню трапна выдзяляць самыя вострыя тэмы, яны заваёўваюць усё больш прыхільнікаў.

Прафсаюзнаму руху ў раёнах ставіцца задача не губляць сувязі з органамі мясцовай улады, весці маніторынг за цэнамі, прыходзіць у працоўныя калектывы, каб людзі адчувалі падтрымку і ведалі, хто ім дапаможа вырашыць спрэчныя пытанні.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars