Залаты вакацый час

Общество

Для дзяцей надышоў самы “залаты” час – доўгачаканыя канікулы. Нехта адправіцца ў дзіцячы лагер, а нехта паедзе да бабуль і дзядуляў. Лета – гэта і насычаная пара для вяскоўцаў. Тут асаблівую важнасць набываюць клопат і ўвага да пажылых людзей.

Менавіта таму ў чэрвені стартуюць адразу дзве рэспубліканскія акцыі. Да штогадовай “Канікулы без дыму і агню”, якая праходзіць у аздараўленчых лагерах на працягу ўсяго лета, дабаўляецца новая пад назвай “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”. Яна будзе праходзіць 2 разы на год – з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік – у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Яе мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і пажылога ўзросту.

У сельскіх населеных пунктах (раённых цэнтрах) на адкрытых пляцоўках перад сельскім клубам, каля сельвыканкамаў і ў парках пройдуць тэматычныя “Кірмашы бяспекі”. Мерапрыемствы будуць цікавымі, у іх знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных элементаў бяспекі. Выпрабаваць сваю фізічную форму можна будзе ў гульнях і эстафетах, даведацца шмат новага – на выставе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, навучыцца аказваць першую дапамогу. Пройдзе канцэртная праграма і інш.

Што тычыцца “Канікулаў без дыму і агню”, то сюды ўвойдуць мерапрыемствы ў летніх і прышкольных лагерах. З дзецьмі ў даступнай форме пагавораць пра галоўныя правілы бяспекі, пакажуць тэматычныя навучальныя відэа- і мультфільмы, правядуць віктарыны і гульні.

Валожынскі РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *