I справа, I сэнс жыцця

Общество

Старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Ларысе Уладзіміраўне ШЧАРБАЧЭВІЧ за плённую дзейнасць па сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі з інваліднасцю ўручана Ганаровая грамата Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Высокую адзнаку свайму ўкладу ў развіццё грамадскай арганізацыі кіраўнік Валожынскай раённай структуры атрымала падчас урачыстасці, прысвечанай 25-годдзю “БелАДДІМІ”, якая ладзілася нядаўна ў Мінску. Як падкрэсліў намеснік міністра Аляксандр Аляксандравіч Румак, пераацаніць дасягненні нераўнадушных асоб у развіцці дабрачыннасці немагчыма. Дзякуючы іх намаганням, сёння наша краіна ўпэўнена крочыць па шляху стварэння сапраўднага інклюзіўнага грамадства – грамадства, у якім аднолькава ўтульна адчуваюць сябе і здаровыя людзі, і тыя, каму наканавана крочыць па жыцці, не зважаючы на складаны дыягназ.

Ларыса Уладзіміраўна – вядомы на Валожыншчыне чалавек, выдатны прафесіянал. Шмат гадоў з’яўляецца загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю ТЦСАН, аўтар і ўдзельнік мноства дабрачынных праектаў, што рэалізуюцца з мэтай паляпшэння якасці жыцця людзей з інваліднасцю.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *