Малочны груз размеркаваны

За апошні час раённае Таварыства Чырвонага Крыжа атрымала дзве партыі малочнай прадукцыі ад Мінскай абласной арганізацыі.

У першы раз было перададзена 866 адзінак малака і смятаны кампаніі “Прастаквашына”, а таксама разнастайных ёгуртаў гэтай маркі і “Данісіма”, “Расцішка” на агульную суму 1397 рублёў. У другі – 1161 адзінка малака, тварагу і сыркоў глазураваных на 1247 рублёў. З дастаўкай грузу з Мінска дапамаглі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Уся прадукцыя, у якой абмежаваны тэрмін захоўвання, была хутка размеркавана. Карысную малочку атрымалі мнагадзетныя, малазабяспечаныя і апякунскія сем’і, інваліды, адзінокія пенсіянеры. Частка грузаў была перададзена навучэнцам Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Дапамогу ў распаўсюджванні прадуктаў харчавання аказалі пярвічныя арганізацыі Таварыства і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars