Установлены весенние ограничения и запреты на промышленную и любительскую рыбалку

Закон и порядок

З вясновым ажыўленнем на вадаёмах з’яўляецца ўсё больш рыбакоў. Не лішнім будзе нагадаць, што, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, у гэты час устанаўліваюцца абмежаванні і забароны на прамысловую і аматарскую рыбалку, а таксама на выкарыстанне асобных відаў і спосабаў здабычы рыбы.

З 1 красавіка па 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы. Выключэнне існуе толькі для рыбакоў-аматараў з адной вудай (спінінгам са штучнай аснасткай) і адным кручком. Няважна, лязо ў кручка двайное ці трайное: галоўнае, каб яго памер не пераўзыходзіў № 10 па міжнароднай класіфікацыі. У светлы час сутак з берагу лавіце на здароўе.

Любы паважаючы сябе рыбак павінен ведаць, што ў рыбалоўных угоддзях устанаўліваюцца і дадатковыя забароны. З 1 па 31 сакавіка, напрыклад, нельга лавіць шчупака. З 31 мая па 1 ліпеня ідзе на нераст сом, значыць – і гэту рыбіну трэба часова пакінуць у спакоі. Ментуза не ловяць з 25 снежня па 28 лютага. Ракаў нельга трывожыць з 15 кастрычніка па 15 ліпеня (!), прэснаводных крэветак – з 1 красавіка па 15 чэрвеня.

Стаўбцоўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий