«Полымя мiру» прыняў Мiнск

16 чэрвеня эстафета агню «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў завяршыла падарожжа па Мінскай вобласці на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» і гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Сімвал II Еўрапейскіх гульняў з рук у рукі перадавалі выдатныя спартсмены – алімпійскі чэмпіён 1980 года па цяжкай атлетыцы Леанід Тараненка, алімпійскі чэмпіён 2010 года ў фрыстайле Аляксей Грышын, а таксама заслужаныя артысткі Беларусі Алёна Ланская і Ірына Дарафеева, тэлевядучы і бізнэсмэн Дзяніс Кур’ян, тэлевядучая Марына Грыцук.

Грандыёзнае завяршэнне шляху адбудзецца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. А ўчора пачалося яго падарожжа па вуліцах Мінска. 17 чэрвеня назіралі за эстафетай усе, хто быў на праспекце Пераможцаў і плошчы Дзяржаўнага сцяга. Сёння эстафета праходзіць па праспекце Незалежнасці – ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы. 19 ж чэрвеня агонь яркіх перамог асвеціць шэраг мінскіх прадпрыемстваў, а на 20 чэрвеня запланавана наведванне паркаў і гарадскіх славутасцяў.

Па матэрыялах сайта https://minsk2019.by

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars