Да зорнага старту засталiся 3 днi!

З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні – міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

У рамках II Еўрапейскіх гульняў медалі будуць разыграны ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 8 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў горадзе Токіо. Спаборніцтвы па боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.

Падчас правядзення Гульняў чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць каля 4 тысяч спартсменаў, каля 2 тысяч трэнераў і абслугоўваючага персаналу. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50 еўрапейскіх Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў 2019 пройдуць у самых вялікіх спартыўных збудаваннях Мінска, уключаючы стадыён «Дынама», «Мінск-арэну», «Чыжоўка-Арэну». На працягу 10 дзён з 21 па 30 чэрвеня спартсмены разыграюць 200 камплектаў медалёў.

Сачыце за навінамі на сайце www.psl.by

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars