Iрландцы дапамаглi кнiгамi

У цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна валанцёрскай групай паўночнага рэгіёну Ірландыі, што аказвае дапамогу беларускім дзецям, перададзены больш як 150 экзэмпляраў невялікіх прыгожа ілюстраваных кніжак на англійскай мове.

Спонсарская дапамога дастаўлена ў Валожын Джэрардам Хейлі, які разам са сваімі аднадумцамі некалі пастаянна наведваў выхаванцаў былой школы-інтэрната райцэнтра. Ужо колькі гадоў няма гэтай установы, а мужчына працягвае цікавіцца лёсам яе некалішніх насельнікаў, перыядычна бывае ў іх. Падарунак прыйшоўся дарэчы. Цудоўныя выданні для маленькіх вельмі запатрабаваныя на занятках па вывучэнні англійскай мовы, а таксама для дадатковага чытання.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars