Рэгіянальныя навіны

Валожынскі лясгас прапануе сваім работнікам і насельніцтву раёна свежы духмяны мёд. З зімоўкі выйшлі ўсе пчоласем’і. Іх на лясгасаўскім пчальніку налічваецца 131.

Падчас збору мёду вуллі з крылатымі працаўніцамі качавалі на трох платформах па нашым раёне і нават за яго межамі. Першы мёд – рапсавы. Яго адпампавалі 680 кілаграмаў.

З 18 па 24 чэрвеня на базе ДЮСШ Валожынскага раёна па ініцыятыве ГА “Беларуская федэрацыя баскетбола” праводзіцца міжнародны вучэбна-трэніровачны лагер “Міжнародная баскетбольная плынь. Крок у будучыню” з удзелам замежных інструктараў.

Дзве каманды – хлопчыкаў і дзяўчынак – па 20 чалавек у кожнай і 21 трэнер размясціліся ў гасцініцы “Карона”, там жа яны і харчуюцца. Трэніровачны працэс праходзіць на базе ДЮСШ.

 

Ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ў Валожынскі вузел электрасувязі паступіла заява на аказанне паслугі “Відэакантроль”.

Да пачатку новага навучальнага года відэакамеры ўнутранага і вонкавага назірання будуць устаноўлены ў пяці самых буйных установах адукацыі раёна: трох гарадскіх, Ракаўскай і Івянецкай СШ. Абсталяванне і мантаж вядзецца за кошт раённага вузла электрасувязі. Упраўленне па адукацыі будзе ўносіць абаненцкую плату.

8 відэакамер устаноўлены ўжо ў СШ № 1, 12 – у СШ № 2. Пад кантролем знаходзяцца ўся тэрыторыя і харчаблокі. У дадзены момант ідзе мантаж 9 відэакамер у гімназіі.

 

Раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа атрымала вялікую партыю калготак для дзяцей школьнага ўзросту, шкарпэтак і гольфаў фірмы “Конта”.

Гэтыя рэчы будуць размеркаваны паміж дзецьмі з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. Адных толькі калготак у гэтай партыі грузу 2449 штук. Ёсць таксама легінсы для хлопчыкаў.

 

Каманда Валожынскага ўчастка паштовай сувязі ў складзе сямі чалавек на чале з начальнікам Людмілай Леанідаўнай Шаўрэй прыняла ўдзел у штогадовай спартакіядзе Мінскага філіяла РУП “Белпошта”, якая прайшла ў Маладзечне. У праграме спартакіяды былі дартс, стральба з дробнакалібернай вінтоўкі, бег, настольны тэніс і валейбол.

Першае і другое месцы ў стральбе заваявалі прадстаўнікі нашага ўчастка – вадзіцелі Андрэй Навінскі і Юрый Лужынскі. А. Навінскі заняў таксама другое месца ў дартсе сярод мужчын. Сярод прызёраў у гэтым відзе спорту на трэцяй прыступцы аказалася аператар сувязі Ларыса Цаюн. У складзе зборнай каманды Мінскага філіяла валожынцы прымуць удзел у рэспубліканскай ведамаснай спартакіядзе, якая ў гэтыя выхадныя, з 21 па 23 чэрвеня, пройдзе ў Пінску.

 

Адміністрацыя ДЮСШ распрацавала значныя скідкі для наведвальнікаў басейна, якія будуць дзейнічаць на працягу трох летніх месяцаў.

Вельмі выгадна набыць безлімітны абанемент на наведванне басейна коштам 36 рублёў. Яго ўладальнік можа плаваць кожны дзень без абмежаванняў у часе. Таксама 30-працэнтную скідку маюць імяніннікі месяца пры набыцці абанемента на 8 і больш наведванняў. А непасрэдна ў дзень нараджэння імянінніку гарантуецца бясплатнае наведванне. Зразумела, што для гэтага неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць дату нараджэння.

 

11 чэрвеня ў Вілейцы прайшлі занальныя спаборніцтвы па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел юныя футбалісты 2009-2010 гадоў нараджэння каманды ФАЦ Валожынскага раёна пад кіраўніцтвам трэнераў Андрэя Пракаповіча і Аляксандра Кавязы. Капітан – Ягор Бараноўскі. З вынікам 3:2 у апошняй гульні валожынцы перамаглі гаспадароў пляцоўкі і выйшлі ў фінал абласных спаборніцтваў.

 

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі арганізаваў для сваіх работнікаў і тэатралаў горада паездку ў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

16 чалавек з задавальненнем паглядзелі новы спектакль у рэпертуары тэатра – “Білет на брэсцкі цягнік”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars