Песня о Воложине

Культура

45 гадоў таму адбылася прэм’ера “Песні аб Валожыне”, якая і сёння застаецца любімай і папулярнай. Запамінальная мелодыя і простыя, шчырыя словы сталі музычнай візітоўкай горада, а яе аранжыроўка – самабытнымі пазыўнымі раённага радыё.
Вось што пра гэту падзею пісала “Працоўная слава” ў маі 1965 года:
…»Інжынер раённага аб’яднання “Сельгастэхніка” Юрый Скарынка напісаў верш аб Валожыне і прынёс яго выкладчыку музычнай школы Валерыю Хахлову. Верш спадабаўся яму: вытрыманы рытм, лірычны тон. Музыка так і просіцца на словы верша. І хоць няма ў іх ніякай манументальнасці, узнёсласці, але ў кожным радку адчуваецца гонар за свой гарадок, любоў да яго.
Праз некаторы час музыка была напісана. І вось першая рэпетыцыя квартэта РДК. Спачатку не атрымоўвалася, але кожнаму хацелася хутчэй выйсці на сцэну з песняй аб родным горадзе. Зразумела, хваляваліся аўтары і дзяўчаты за тое, як сустрэне песню патрабавальны глядач. Але на першым жа канцэрце артыстаў напаткаў поспех. Гледачы бурна апладзіравалі “Песні аб Валожыне”. Пасля – абласная сцэна, Усебеларуская дэкада, заключны канцэрт дэкады народных талентаў. І ўсюды песня аб нашым родным горадзе праходзіла пад цёплыя апладысменты гледачоў. Тут словы і музыка зліліся ў адно арганічнае цэлае.
Мы ганарымся, што поспехі валожынцаў высока ацаніў народны артыст БССР Г. І. Цітовіч. Але больш за ўсё мы ганарымся тым, што ёсць у нас такая песня і яе спявае моладзь.

І. БЕРЦУК, сакратар Валожынскага РК ЛКСМБ.»

ПЕСНЯ О ВОЛОЖИНЕ
МУЗ. В. ХОХЛОВА, СЛ. Ю. СКОРИНКИ

О близком мне Воложине
Простая песня сложена,
И птицею встревоженной
Спешит рассвет спугнуть.
Над голубой планетою,
Красой земной одетою,
Пусть солнышком согретая
На крыльях держит путь.

ПРИПЕВ:
Воложин, Воложин,
Ты маленький, ну что же.
Тебя средь тысяч городов
Найдешь на карте тоже.

Люблю садов цветение
И в скверах птичье пение,
И в росах отражение
Алмазов-звезд в пруду.
С березкой стройной, тонкою –
С воложинской девчонкою,
Как с песенкою звонкою,
По городу иду.

ПРИПЕВ.
Гордимся мы столицами,
Красивыми их лицами
И малыми частицами
Своей родной страны.
А значит, и в Воложине
Служить Отчизне можем мы,
Трудом ей силы множим мы
И с песнею дружны.

ПРИПЕВ.

1965 г., ад 22 мая № 23.



Добавить комментарий