Адзін з раённых лідараў па касьбе — калектыў работнікаў СГУ “Бабровічы”.

Калектыў работнікаў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – адзін з раённых лідараў па касьбе. Тут скошана і ўбрана з лугоў больш за 1600 гектараў, што складае 115% ад даведзенага плана.

Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Генадзь Уладзіміравіч Бычкоўскі, з кармамі ў “Бабровічах” звычайна праблем не бывае. Адсюль і выдатныя паказчыкі па надоях. Яшчэ з леташніх запасаў шэсць сянажных траншэй з дваццаці стаяць некранутыя. Тым не менш, як сапраўдны дбайны гаспадар ён упэўнены: запас бяды не чыніць. Таму працаўнікі гаспадаркі старанна ўбіраюць шматгадовыя травы, нарыхтоўваючы розныя віды кармоў: сянаж (8134 тоны), у палімернай плёнцы (559 тон), сена (132 тоны), сілас (2719 тон).

Па словах кіраўніка, механізатары добра разумеюць адказнасць за фарміраванне будучай кармавой базы, таму ўсе віды работ па касавіцы выконваюцца старанна. Перад кожным работнікам, а гэта добрасумленныя, вопытныя механізатары, стаіць канкрэтная задача. Выдатна паказалі сябе падчас касьбы Аляксандр Аляксандравіч Іода, Дзмітрый Сяргеевіч Навіцкі, на зграбанні – Віктар Мікалаевіч Марзянкоў, на ўкладцы траншэй – Уладзімір Францавіч Ігнатовіч, Аляксандр Іванавіч Атрошка.

Мужчыны ўмовамі і аплатай працы задаволены, адзначылі і якасць гарачага харчавання, якое дастаўляецца са сталовай райспажыўтаварыства. На шчасце, не падводзіць тэхніка. Калі ж і здараюцца нязначныя паломкі, ухіляюцца яны хутка. У адрозненне ад іншых гаспадарак, не наракаюць у “Бабровічах” і на надвор’е – травы ўрадзілі на славу. У выхадныя тут скасілі 148 гектараў другім укосам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars