Рэгіянальныя навіны

У апошнія гады мы сталі прывыкаць да надзвычайнай спёкі ў летнія месяцы і іншых метамарфозаў надвор’я. Не стала выключэннем і сёлетняе лета. Можна сказаць, што гарачым у поўным сэнсе гэтага слова яно выдалася літаральна з першых дзён.

Як паведамілі на метэастанцыі “Валожын”, максімальная высокая тэмпература ў райцэнтры назіралася ў пачатку другой дэкады. 11 чэрвеня было зафіксавана +31,8, 12 чэрвеня – +33,4, 13 і 14 чэрвеня – +32,8 і +32,2 градуса адпаведна. Пабіты ўсе тэмпературныя рэкорды. У 2016 годзе самым гарачым выдаўся ліпень, калі ў першай дэкадзе месяца адзначалася +31,8 градуса. У 2017 годзе і летась у некаторыя дні жніўня слупок тэрмометра дасягаў 31,7 і 31,2 градуса. У апошнія дні мінулага тыдня сіноптыкі прагназавалі кароткачасовыя ліўневыя дажджы. Так яно і адбывалася.

На вытворча-майстроўскім участку “Клім” Валожынскага лясгаса ў чэрвені пачаліся мантаж і пусканаладачныя работы новай лініі лесапілення “Valter”.

Новая сучасная лінія набыта ў лізінг. Яе кошт – больш за 100 тысяч беларускіх рублёў. Плануецца да канца лета запусціць лінію ў работу.

II Еўрапейскія гульні – падзея не толькі для непасрэдных удзельнікаў спаборніцтваў, але і для ўсёй нашай краіны, што ў гэтыя дні сустракае шматлікіх гасцей. Разнастайная культурная праграма падрыхтавана для балельшчыкаў і турыстаў.

23 чэрвеня на пляцоўны ля Камароўскага рынка прайшла вялікая канцэртная праграма, якую расквеціла выступленне знакамітага заслужанага аматарскага калектыву “Гасцінец” з Ракава. А на пешаходнай зоне па вуліцы Веры Харужай свае работы дэманстравалі жыхарам і гасцям сталіцы члены народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” РЦК на чале з кіраўніком Наталляй Клімянок. Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Алег Капуста, Ларыса Мытнік, Канстанцін Матус, Хрысціна Лямбовіч і Міхаіл Станкевіч шырока прадставілі палітру творчасці майстроў Валожыншчыны.

Шэсць швачак працуюць у швейным цэху аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства. Самыя розныя заказы падуладны іх рукам. 80 працэнтаў з іх – разнастайная сезонная спецвопратка. Шыюць майстрыхі таксама пасцельную бялізну, што рэалізуецца ў асноўным праз магазіны спажывецкай кааперацыі. Невялікі калектыў мае сертыфікаты і іншыя дакументы на пашыў спецадзення.

На працягу апошніх гадоў плённа супрацоўнічаюць з Барысаўскім мясакамбінатам № 1, для работнікаў якога шыюць спецадзенне, асобным заказам з’яўляецца вопратка для работнікаў фірменнага гандлю. Нядаўна выканалі заказ – 1000 пар рукавіц – для валожынскіх камунальнікаў. У гэтым месяцы таксама адправілі спецадзенне для работнікаў Старадарожскага райспажыўтаварыства і халаты, ручнікі для нашага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Вучаніцы 10 класа СШ № 1 райцэнтра Вераніка Віршыч і Лізавета Шапуцька прынялі ўдзел у Міжнародным гістарычным конкурсе “Невядомыя героі, невядомыя падзеі. Лёсы салдат”, прысвечаным 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны.

Арганізатарам конкурсу выступіў аддзел адукацыі Мазавецкага самакіравання ў Варшаве. На конкурс былі дасланы больш за 200 работ з розных краін у дзвюх намінацыях: дакументальны фільм і прэзентацыя на падставе дакументальных крыніц. Адной з трох адзначаных работ стала прэзентацыя валожынскіх школьніц, якія наведвалі факультатыў польскай мовы. Яна называлася “11 тысяч кіламетраў вайны” і была прысвечана жыхару вёскі Пакуці Валожынскага раёна Зянону Трацэўскаму, удзельніку гістарычнай бітвы на Вестэрпляцэ.

Дзверы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Валожыне ў чэрвені адкрыты для школьнікаў, якія жадаюць бавіць вольны час на занятках шматлікіх аб’яднанняў па інтарэсах, наведваюць майстар-класы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Cюды заходзяць і іх равеснікі з іншых населеных пунктаў, што прыехалі на канікулы да бабуль і дзядуляў.

Работнікі цэнтра распрацавалі квэст-гульню “У пошуках скарбаў”. Самыя розныя выпрабаванні чакаюць удзельнікаў на разнастайных прыпынках на шляху да скарбаў: эрудыт, казачны, будаўнічы, спартыўны, турыстычны, танцавальны і іншыя. У гульні ўжо прынялі ўдзел наведвальнікі летнікаў “Чэмпіён” на базе ФАКа і гімназіі № 1 райцэнтра.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars