Iнклюзiўная экавандроўка

Общество

Нядаўна для дзяцей з інваліднасцю спецыялісты аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН арганізавалі паездку на экалагічную сцежку ў заказнік “Налібоцкая пушча”.

Каб падарожжа стала не проста вылазкай у лес, а дало ўдзельнікам магчымасць абмеркаваць праблемы, падзяліцца дасягненнямі, вопытам і планамі, супрацоўнікі цэнтра падрыхтаваліся грунтоўна. Праграма дня была дэталёва прадумана. Па-першае, запрасілі бацькоў. Па-другое, паклапаціліся пра забавы, пазнавальныя моманты. Юных наведвальнікаў экасцежкі, іх матуль і бабуль сустрэлі казачныя персанажы – мядзведзь, заяц, воўк, вожык, Чырвоная Шапачка (выканаўцы: Раіса Барада, Алена Рай, Вераніка Рэут, Ніна Радына, Людміла Лінкевіч). Яны з азартам правялі гасцей праз розныя выпрабаванні – конкурсы, віктарыны, арганізавалі безліч гульняў. Інжынер-эколаг заказніка Ларыса Кулак расказала гасцям пра пушчу, паглыбілася ў гісторыю стварэння экалагічнай сцежкі.

Які ж паход у лес без пікніка? Дарослыя і дзеці пад шум лесу агульнымі намаганнямі арганізавалі шыкоўны пачастунак – ячную кашу, смажаныя на грылі каўбаскі, безліч агародніны і садавіны. Запівала ўсё гэта дружная кампанія вітаміннымі напіткамі хатняга прыгатавання. Адбыўся абмен думкамі і ўражаннямі. Фінальнай кропкай цудоўнага дня на ўлонні прыроды стала ўручэнне падарункаў.

У планах аддзяленняў цэнтра – працягваць выязныя інклюзіўныя мерапрыемствы. На наступнай сустрэчы пройдзе абарона дамашніх заданняў, якія атрымаў кожны ўдзельнік.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *