Ракаўскi шлях

Для прыцягнення ўвагі да гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, памятных мясцін Ракаўшчыны, рэкламна-інфармацыйнага забеспячэння турыстычнага патэнцыялу Валожынскага раёна намеснік дырэктара ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Настасся Пахолка распрацавала краязнаўчы турыстычны маршрут “Ракаўскі шлях”.

Галоўная задача праекта – пазнаёміць экскурсантаў з асноўнымі славутасцямі Ракава, выхаваць пачуццё гонару да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю. Праз рэалізацыю экскурсійнага маршруту прывіваецца любоў да Радзімы, да выдатных яе куткоў, жаданне зберагчы яе для нашчадкаў, ажыццяўляецца ўзнаўленне духоўных каштоўнасцей нацыі ў новых пакаленнях.

6 чэрвеня 2019 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад “Аб выніках XХVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Па выніках конкурсу ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” наш праект удастоены трэцяга месца.

Назва краязнаўчага турыстычнага маршруту невыпадковая. “Ракаўскі шлях” – так называлася ўнікальнае культурна-асветніцкае выданне Ракаўскага краю. Заснавальнікам і рэдактарам яго з’яўляўся наш знакаміты зямляк – доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Выданне знаёміла чытачоў з гісторыяй, прыродай краю і выходзіла штомесяц.

Турыстычнымі аб’ектамі ў экскурсійным маршруце з’яўляюцца: капліца над крыніцай са святой вадой, касцёл Божай Маці Ружанцовай і св. Дамініка, Спаса-Праабражэнская царква, гарадзішча Валы, помнік прыроды – ледніковы кангламерат і пясчанік (адзіны ў сваім родзе ў Мінскай вобласці, які з 1988 г. ахоўваецца дзяржавай) і шмат інш.

Шаноўныя сябры, мы з задавальненнем прапануем вам самыя яскравыя і дзіўныя старонкі гісторыі Ракаўшчыны. Сардэчна запрашаем усіх на нашу гасцінную зямлю!

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars