У рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сумесна з Валожынскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і цэнтральнай раённай бальніцай 19 чэрвеня правялі акцыю “Беларусь супраць тытуню”.

Каманда добраахвотнікаў працавала на пляцоўцы паміж будынкамі раённага Цэнтра культуры і бібліятэкі. Прахожых запрашалі абмяняць цыгарэту на цукерку. Калі ж чалавек гаварыў, што наогул не курыць, то яму прапаноўвалі проста пачаставацца салодкімі прысмакамі. Знайшлося шмат жадаючых дазнацца пра свае рост, вагу, ціск, аб’ём лёгкіх, тым больш, што вымярэнні рабіла прафесіянальны ўрач. У малых вялікую цікавасць выклікалі роставыя лялькі, яны з задавальненнем з імі фатаграфаваліся на памяць.

Падобныя мерапрыемствы з мэтай павышэння дасведчанасці насельніцтва пра небяспечнае ўздзеянне тытуню на чалавека, а таксама для прафілактыкі курэння як адной з важных мер па зніжэнні захворванняў, звязаных з гэтай шкоднай звычкай, ладзяцца ў раёне пастаянна.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars