Усмешку фартуны злавiў рыбак з Валожына

Нядаўна на вадасховішчы Забеліна, што ў Маладзечанскім раёне, прайшлі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі на летнюю паплавочную вуду. На аматарскі фэст, наладжаны Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў, адправіўся і наш зямляк – ураджэнец райцэнтра Сяргей Літвін. У выніку ён заняў там 3-е прызавое месца.

Сяргей Анатольевіч – рыбак з вялікім стажам, у яго за плячамі і каля дзясятка гадоў паляўнічага вопыту. Як расказаў для газеты герой гэтай публікацыі, на вялікі ўлоў па прыездзе ён увогуле не разлічваў: рыба спякотнымі летнімі днямі добра клюе ці на досвітку, ці позна ўвечары. А тут – ранак, высокае сонца… Добра, пахучая падкормка ды розныя віды нажыўкі былі прадбачліва захоплены з сабой. Пасля стартавага сігналу за адведзеныя на спаборніцтва тры гадзіны наш зямляк выцягнуў з вады 30 рыбін: пячкуроў, плотак, краснапёркаў, акунёў… Такі вынік дазволіў судзейскай камандзе уключыць С.А. Літвіна ў спіс пераможцаў і падняцца на бронзавую прыступку п’едэстала гонару. Узнагародай рыбаку стаў Дыплом і прыз – прафесіянальная 10-падшыпнікавая безінерцыйная катушка для вуды и спінінга “Лідар-4000”. Прыз, адзначым, дастойны нават сярод прафесіяналаў: гэта катушка з’яўляецца асноўнай у арсенале знакамітай у рыбацкім асяроддзі расійскай фідэрнай каманды “Валжанка”, у склад якой уваходзяць пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота з асабістага архіву пераможцы

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars