Клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Сёння на Міншчыне тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі да Вялікай Перамогі, – 692. Кожнаму асаблівыя ўвага і павага. На мінулым тыдні кіраўнік цэнтральнага рэгіёну краіны Анатоль Міхайлавіч ІСАЧАНКА наведаў Валожын і сустрэўся з героем дня Уладзімірам Антонавічам ШАБЛЫКАМ. Старшыня Мінскага аблвыканкама ўручыў ветэрану юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і пагутарыў з прадстаўніком легендарнага пакалення «за жыццё».

Уладзімір Антонавіч нарадзіўся на Мядзельшчыне ў шматдзетнай сям’і. Калі пачалася вайна, дапамагаў бацьку, які быў сувязным у партызанскім атрадзе. У 1944 годзе Валодзю забралі ў армію. Служба пачалася ў Волагдзе. Планавалася адпраўка ў Варшаву, але аказаўся ў Мурманску. Пад самім Мурманскам эшалон разбамбілі нямецкія самалёты. Салдату Шаблыку пашанцавала…

Пасля была служба ў Фінляндыі, дзе сустрэў Перамогу. Вярнуўшыся з арміі, скончыў тэхнікум, ажаніўся з дзяўчынай з суседняй вёскі. Пасля атрымання дыплома быў накіраваны на працу на Валожынскі маслазавод. Тут, на Валожыншчыне, Уладзімір Антонавіч і знайшоў сваю другую радзіму.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars