Беларусь памятае, Міншчына ганарыцца

Ліпеньскімі днямі ў вёсцы Кражына ля помніка Смуткуючай маці адбылася акцыя памяці: там сабраліся прадстаўнікі грамадскасці, моладзь і школьнікі, а таксама родныя тых, хто загінуў у кражынскай трагедыі ў маі 1943 года, калі фашыстамі зажыва былі спалены 211 мірных жыхароў, сярод якіх – 33 дзіцяці.

Марыя Казак, жывая сведка тых жахлівых падзей, выціраючы слёзы, расказвала, што тут расстраляны і пахаваны два бацькавы браты з жонкамі і дзецьмі. Марыя Пракапенка ніколі не бачыла сваіх дзядулю з бабуляй: яны загінулі разам з чатырма сынамі і дочкамі. Жанчыны часта прыходзяць на месца смутку і журбы – прыбіраюць, прыносяць кветкі. Яны падзякавалі мясцовай уладзе за догляд і клопат пра помнік і падкрэслілі, што памяць – гэта самае галоўнае для тых, хто знайшоў тут вечны спачын.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars