6 ліпеня адзначаецца Дзень кааперацыі

Партрэт прадаўца магазіна № 87 вёскі Шчаўканы Рэгіны КАРПІЕВІЧ занесены на раённую Дошку гонару. Яна – лепшы работнік гандлю Валожыншчыны.

 

    Не сакрэт, кааперацыя зараз перажывае не самыя лепшыя часы: канкурэнцыя настолькі вялікая, што трымацца на плыву складана. Прадавец з амаль 35-гадовым вопытам работы і найвышэйшым 6-м разрадам ведае гэта не на словах. Кажа, як схаджу ў водпуск – губляю пакупнікоў, пасля ізноў даводзіцца заваёўваць іх давер. Безумоўна ж, зайшоўшы ў краму, людзі звяртаюць увагу не толькі на гандлёвыя паліцы, але і на абслугоўванне, бо магазін на вёсцы – гэта своеасаблівы “цэнтр” зносін: ім і тавар набыць трэба, і пагаварыць. Рэгіне Іванаўне давяраюць, бо яна “свая”, з мясцовых: нарадзілася і жыве ў Савяцевічах. За гады добра вывучыла густы вяскоўцаў, ведае, каму што прапанаваць, таму ўсе ёй задаволеныя.

    Кіраўніцтва таксама адзначае Р. І. Карпіевіч толькі з лепшага боку: адказная, старанная, заўсёды пагаджаецца на выязны гандаль – яе можна сустрэць за прылаўкам на рынку ў Валожыне, на святочных кірмашах. Дзякуючы гэтаму, удаецца выконваць заданні: напрыклад, летась па магазіне ў Шчаўканах тэмп росту продажу тавараў у супастаўных цэнах склаў 98,7 працэнта, у той час як у цэлым па райспажыўтаварыстве паказчык быў на ўзроўні 70,1 працэнта.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Віталя МЫШЛЁНА

­­

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars